Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
100 гадоў Кургану Ілье Львовічу (1926-2019)

100 гадоў Кургану Ілье Львовічу (1926-2019)

Курган (Эйдэльман) Ілья Львовіч нарадзіўся 26 мая 1926, Барысаў, Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі тэатральны інстытут (1949) па спецыяльнасці "акцёр драматычнага тэатра" (першы выпуск інстытута, курс Еўсцігнея Міровіча). З 1949 дыктар (да 1987) і артыст Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. З 1959 выкладае у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 прафесар), з 1995 адначасова ў Беларускім універсітэце культуры.

Яго мастацтва выявілася ў радыёпастаноўках «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасце» Э. Самуйлёнка, «Сцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсерыйным радыёспектаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы. Сярод запісаў: на радыё — «Скіп'ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» и «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасць» и «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзесяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.