Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Памятныя даты

135 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964)

19 красавіка спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881 – 1964), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі.

130 гадоў з часу выхаду “Минского листка”

14 красавіка спаўняецца 130 гадоў з часу выхаду (1886) “Минского листка”, першай у Беларусі легальнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты. Газета выходзіла да 1902 г.

475 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (1541 – 1613)

12 красавіка спаўняецца 475 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч Пацей, 1541 – 1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-палеміста.

60 гадоў назад у Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача

8 красавіка 1956 г. (60 гадоў назад) у Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача. З 1991 г. Тэатр юнага гледача Рэспублікі Беларусь.

90 гадоў з дня нараджэння Кагадзеева Аляксея Пятровіча (1926 – 1997),

7 красавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Кагадзеева Аляксея Пятровіча (1926 – 1997), харавога дырыжора і педагога, народнага артыста Беларусі.

80 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча (1936 – 2004),

6 красавіка спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча (1936 – 2004), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

35 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея М. Багдановіча

1 красавіка 2016 г. — 35 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея М. Багдановіча.

110 гадоў з дня нараджэння Любана Ісака Ісакавіча (1906 – 1975)

23 сакавіка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Любана Ісака Ісакавіча (1906 – 1975), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

95 гадоў з часу падпісання Рыжскага мірнага дагавору

18 сакавіка спаўняецца 95 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі)