Рус | Бел
Новы духоўны цэнтр мусiць з'явiцца ў Мiнску

Новы духоўны цэнтр мусiць з'явiцца ў Мiнску

31.03.2016

Учора адбыўся малебен на месцы будучых духоўна-адмiнiстрацыйнага комплексу Беларускай Праваслаўнай Царквы i храма ў гонар Уваскрасення славутага, на ўзвядзенне якога даў згоду Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэта побач з сённяшнiм памяшканнем епархii, недалёка ад вулiцы Нямiга. Набажэнства справiў Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. «Гэта будзе цэнтр нашай Царквы», — так ахарактарызаваў уладыка пачатак будаўнiцтва.

Пакуль на гэтым месцы расчышчаная пустка. Па словах мiтрапалiта, чакаць хуткага пачатка будаўнiцтва не варта. Сёння ёсць толькi папярэднi праект будучага цэнтра, а канчатковы яшчэ дапрацоўваецца.

— Раней тут стаяў храм у гонар Уваскрасення славутага. Але ён быў разабраны з-за лядашчасцi яшчэ да рэвалюцыi, у XIX стагоддзi, — расказвае iерарх. — Цяпер мы спадзяёмся збудаваць храм з такой жа назвай. Тут мы плануем размясцiць вялiкую залу для прыёму гасцей, для правядзення нашых агульных епархiяльных сходаў. Да гэтага моманту не маем такiх памяшканняў, таму даводзiцца iх арандаваць. У будучым цэнтры будзе зала для пасяджэння беларускага сiнода, кабiнеты сiнадальных устаноў БПЦ, таму што сёння яны раскiданыя па прыходах i iм, на жаль, у сённяшнiм будынку епархii не хапае месца.

Па словах мiтрапалiта Паўла, пакуль асноўнага спонсара ў будаўнiцтва няма i iм выступае сама Царква.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар