24 красавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Зянона Пазняка, беларускага палітыка і грамадскага дзеяча, археолага, мастацтвазнаўцы, пісьменніка і паэта, аднаго з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» (1988) і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1989—1999).
Каляндар памятных датМяркуецца, што ў iх былi пахаваны асобы, якiя маюць высокае значэнне для манастыра i якія маглi пакiнуць след у гiсторыi краiны. Цяпер праводзiцца экспертыза з мэтай атрымання больш дакладных звестак.
Археалагiчныя раскопкi гэтага сезона завяршылiся ў кляштары на мiнулым тыднi. Лаўрышаўская археалагiчная экспедыцыя па просьбе iгумена манастыра Яўсевiя праводзiла, у прыватнасцi, расчыстку падземнага збудавання ў кляштарным Свята-Успенскiм храме ў вёсцы Лаўрышава, што ў Шчорсаўскiм сельсавеце. Працу ўзначальваў памочнiк кiраўнiка экспедыцыi гiсторык Тэльман Маслюкоў.
Па словах членаў археалагiчнай экспедыцыi, у падвальным памяшканнi былi знойдзеныя два цагляныя саркафагi, у якiх знаходзiлiся касцяныя астанкi людзей i культавыя прадметы. Расчышчаны таксама спуск у крыпту, якi вёў непасрэдна з памяшкання храма. Вызначана, што крыпта была засыпана ў сярэдзiне XIX стагоддзя, верагодна, пры закрыццi манастыра ў 1836 годзе.
Зараз праводзiцца вывучэнне атрыманых пры раскопках матэрыялаў у аддзеле антрапалогii Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук i цэнтральнай лабараторыi дзяржаўнага ўнiтарнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогii».
Храм у Лаўрышаве быў пабудаваны ў 1768 годзе, але, як мяркуюць даследчыкi, пахаваннi могуць адносiцца i да больш ранняга часу.
Лаўрышаўскi манастыр заснавалi ў сярэдзiне ХIII стагоддзя Войшалк, сын Мiндоўга (вялiкi князь Вялiкага Княства Лiтоўскага ў 1264-1267 гадах) i прападобны iгумен Елiсей. Манастыр быў звязаны з вялiкакняжацкiм домам ВКЛ i на працягу некалькiх стагоддзяў з'яўляўся адным з найважнейшых духоўных цэнтраў Беларусi. Дзейнасць манастыра была адноўлена ў 2007 годзе.
Археалагiчныя даследаваннi ў Лаўрышаве вядуцца шосты год пад кiраўнiцтвам прафесара гiсторыi Сяргея Расадзiна з блаславення мiтрапалiта Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусi. У праваслаўным археалагiчным лагеры, якi быў арганiзаваны падчас экспедыцыi, удзельнiчалi валанцёры-студэнты i навучэнцы з розных абласцей краiны.