Рус | Бел
385 год таму выйшаў у свет "Буквар" Спірыдона Собаля

385 год таму выйшаў у свет "Буквар" Спірыдона Собаля

26.11.2016
385 год таму выйшаў у свет "Буквар" Спірыдона Собаля

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля. Больш за 50 навукоўцаў, музейных работнікаў, даследчыкаў з Беларусі, Латвіі і Расіі прынялі ў ёй удзел. Разам з бібліятэкай у якасці арганізатараў канферэнцыі выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і абласны краязнаўчы музей. Па выніках навуковай сустрэчы плануецца выданне другога тома краязнаўчага штогодніка «Віцебскі край», які быў заснаваны сёлета.

Спірыдон Собаль нарадзіўся ў сям'і магілёўскага бурмістра і сваю першую адукацыю атрымаў у Магілёве. У 1630 годзе ён заснаваў пры Куцеінскай лаўры пад Оршай друкарню, якая ў XVІІ стагоддзі стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. Собаль ведаў некалькі моў. Дзякуючы яму выйшлі ў свет каля 20 выданняў. Імем Спірыдона Собаля ў Магілёве названая абласная ўзбуйненая друкарня, а ў Оршы — вуліца.

У бібліятэцы сёлета праходзіць шмат мерапрыемстваў для аматараў гісторыі. У прыватнасці, пасля заканчэння канферэнцыі, прысвечанай «Буквару» 1631 года, зацікаўленыя праслухалі лекцыю «Традыцыі гарадскога самакіравання ў Віцебску». Гэта частка праекта «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». На мінулых лекцыях гісторыкі, аматары даўніны распавядалі пра паселішчы на месцы будучага горада. Гаварылі і пра ролю княгіні Вольгі ў яго старадаўняй гісторыі, ролю скандынаваў у развіцці гандлёвых шляхоў, гарадоў і княстваў на Русі. Вялікую цікавасць выклікала і тэма рэлігійнага жыцця, гарадскога побыту ў Х—ХІІІ стагоддзях.

Ты­туль­ная ста­рон­ка «Бук­ва­ра» Спі­ры­до­на Со­ба­ля, 1631 год, Ку­це­ін­ская дру­кар­ня.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар