Рус | Бел
На «Беларусь 3» стартуе месяц беларускага кіно

На «Беларусь 3» стартуе месяц беларускага кіно

03.12.2017
На «Беларусь 3» стартуе месяц беларускага кіно

У рамках святкавання Дня беларускага кіно, які ў нашай краіне адзначаецца 17 снежня, тэлеканал «Беларусь 3» увесь першы месяц зімы прысвеціць мастацкім і дакументальным фільмам, створаным телтэлерадыёкампаніяй і кінастудыяй «Беларусьфільм» у розныя гады.

Пачынаючы з 4 снежня канал пакажа ў эфіры беларускія кінастужкі, мультфільмы і тэматычныя праграмы. Папярэднічаць праглядам карцін будуць сустрэчы з вядомымі майстрамі кіно і мастацтва.

З панядзелка ў 12.45 пачне выходзіць цыкл хранікальна-дакументальных фільмаў «Сінематэка» пра гісторыю і развіццё беларускага кіно. Кожны выпуск будзе прысвечаны пэўнаму перыяду кінаіндустрыі Беларусі. Як змяніліся і чым сёння займаюцца акцёры, якія сыгралі любімых герояў у дзіцячых фільмах «Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоны Капялюшык», «Пітэр Пэн», гледачы «Беларусь 3» змогуць убачыць з панядзелка па пятніцу ў 12.20. Вядомы гісторыка-прыгодніцкі шматсерыйны фільм «Дзяржаўная граніца» глядзіце з аўторка па пятніцу ў 21.05.

Прэм'ерай снежня стане аўтарская праграма Уладзіміра Арлова «Люблю і памятаю», першы выпуск якой гледачы ўбачаць ужо 9 снежня. Вядомы беларускі рэжысёр, сцэнарыст, драматург і пісьменнік успомніць тых, з кім у свой час звёў яго лёс. Ён адкрые малавядомыя факты біяграфіі знакамітых кінематаграфістаў, пісьменнікаў, кампазітараў і акцёраў, з якімі сябраваў, працаваў і цесна меў зносіны.

У рамках праекта «Час кіно» кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Сцяжко пазнаёміць тэлегледачоў «Беларусь 3» з вынікамі Нацыянальнага конкурсу беларускіх фільмаў, які чацвёрты раз праходзіў на Міжнародным кінафестывалі «Лістапад». Традыцыйна ў пятніцу вечарам у рамках праграмы «Час кіно» будуць паказаны дыпломныя студэнцкія работы выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

17 снежня, у Дзень беларускага кіно, гледачоў канала чакае адразу некалькі прэм'ер. Мастацкі фільм Аляксандра Анісімава «Сляды на вадзе» раскажа пра барацьбу беларускай міліцыі з бандытызмам у пасляваенныя гады. Жыццё і творчасць выдатнага кінарэжысёра, народнага артыста СССР Віктара Турава, аўтара карцін «Праз могілкі», «Я родам з дзяцінства», «Сыны ідуць у бой», «Людзі на балоце» і іншых, тэлегледачы ўбачаць у дакументальным фільме Яўгена Сяцько «Віктар Тураў. Дыханне жыцця». Працягне тэматычны эфір і дакументальны фільм «Чорны крумкач», які закране тэму ваеннапалонных Другой сусветнай вайны — адну з асноўных у творчасці кінарэжысёра Анатоля Алая. І гэта невыпадкова, бо ваеннапалонным быў і яго бацька, ваенны ўрач Іван Алай.

Тэлеканал «Беларусь 3» запрашае тэлегледачоў правесці месяц беларускага кіно разам!

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар