Рус | Бел

Каб не адмовіліся ад памяці...

19.05.2018
Каб не адмовіліся ад памяці...

У выдавецтве «Народная асвета» выйшла перавыданне рамана Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век».

Перавыданне прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага кіргізскага пісьменніка. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што ў свой час гэту кнігу, як і іншыя творы Чынгіза Айтматава, добра ведалі на ўсёй савецкай прасторы і ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Амерыцы...

— Раман расказвае пра тое, што людзі не павінны пакідаць сваю гісторыю і памяць, забывацца на традыцыі... Хочацца, каб сонца прозы Чынгіза Айтматава, якое перададзена на 150 мовах свету, сонца яго перакананняў, гістарычнай памяці і павагі да традыцый папярэдніх пакаленняў распаўсюдзілася на наша штодзённае жыццё, каб яно знайшло адлюстраванне і ў выхаванні дзяцей, і праз ушанаванне традыцый іншых народаў, — пажадаў міністр.

Дарэчы, кніга «І вякуе дзень даўжэй за век» не адзіная ў творчасці Айтматава, якую можна прачытаць на беларускай мове.

Сёлета абноўленае выданне «Бураннага паўстанка» было прэзентавана на 47-м Лонданскім кніжным кірмашы. Па адным паасобніку перададзена ў Беларускую бібліятэку імя Францыска Скарыны ў Лондане і ў лонданскую Акадэмію імя Чынгіза Айтматава.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў заўважыў:

— У сваёй кнізе Айтматаў, здавалася б, проста расказвае пра жыццё рабочага. Аднак пачынаеш чытаць, і раман адкрывае парад табой глыбінныя сэнсы, як гэта адбываецца, напрыклад, у легендзе аб манкурце. Чалавек, які губляе памяць і мінулае, які страчвае самога сябе, здольны на жахлівыя ўчынкі. Пісьменнік папярэджвае нас аб такім духоўным бяспамяцтве.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар