Рус | Бел
У Мінску абмеркавалі спадчыну Барыса Алейніка

У Мінску абмеркавалі спадчыну Барыса Алейніка

22.12.2018

Для супрацоўніцтва інтэлігентных людзей у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.

Пакінуў ён не толькі творчую спадчыну, якая звярнула на сябе ўвагу яшчэ за савецкім часам (ён быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР). Барыс Алейнік быў актыўным грамадскім дзеячам, чалавекам нераўнадушным, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Даследчыкі звярнулі ўвагу на дыялагічны патэнцыял паэзіі Барыса Алейніка, на яго асобу як натхняльніка і арганізатара літаратурнага супрацоўніцтва славянскіх народаў, згадалі пра навукова-мемарыяльную дзейнасць творцы, які імкнуўся да руплівага захавання памяці пра трагедыі мінулых часоў. Адметна, што, калі сустракаюцца інтэлігентныя, адукаваныя людзі, для іх не існуе складаных ці «забароненых» для абмеркавання тэм, як іх не было для Барыса Алейніка, які меў уласны погляд на шмат якія з'явы. Не дзіўна, што падчас канферэнцыі навукоўцы звярнуліся да тэмы голаду 1932—1933 гадоў ва Украіне.

— Галадамор — тэма надзвычай важная, балючая. Насамрэч гэта гісторыя пра тое, як сацыяльная сістэма ўчыніла галадамор для ўкраінцаў, рускіх, казахаў і іншых народаў СССР. На маю думку, гэта цяжкі вынік індустрыялізацыі. Пра гэта трэба гаварыць, трэба захоўваць памяць пра тых, хто загінуў. Але гэта памяць і пра зло той сацыяльнай сістэмы, яна не пра адносіны аднаго народа да другога. Агульная трагедыя не павінна падзяляць народы, — падкрэсліў Міхаіл Швыдкой, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве, сустаршыня Праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.

Аднак ХХ стагоддзе пакінула і памяць пра творцаў, якія пазначалі свой час у вобразах. Найлепш зразумець і дакладна расшыфраваць іх — яшчэ адна задача для сучаснай навукі, якая шукае новыя падыходы ў вывучэнні мастацкай спадчыны першай паловы ХХ стагоддзя, пра што ішла размова падчас круглага стала.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар