с регионами России
12 декабря - 45 лет со времени открытия (1979 год) в Раубичах музея белорусского искусства - филиала Художественного музея БССР (ныне филиал Национального художественного музея Республики Беларусь)
12 декабря - 395 лет со дня рождения Симеона Полоцкого (Петровский-Ситниянович Самуил Гаврилович, (1629-1680), белорусского поэта, драматурга, переводчика, педагога, религиозного и общественного деятеля
с Издательским домом «Звязда»
Информационное письмо ФНКА Белорусов России о конкурсе среди общественных организаций белорусов зарубежья
ИНФОРМАЦИОННОЕ ПИСЬМО
о приёме заявок на конкурс «Культура»
Республиканский центр национальных культур и Белорусское товарищество по связям с соотечественниками «Радзіма» проводят конкурс среди общественных организаций белорусов зарубежья на лучшие достижения в организации и реализации проектов по популяризации белоруской культуры (конкурс «Культура»).
Заявки на Конкурс (о деятельности за 2016 год) принимаются до 31 марта 2017.
Документы на конкурс оформляются в виде альбома, папки и т.д. и направляются по адресу: 220029, г. Минск, ул. Чичерина, дом 19, каб. 105.
Одновременно можно подать заявку на участие в конкурсе за 2017 год.
Контакты организаторов конкурса:
Республиканский центр национальных культур: 220029, г.Минск, ул. Чичерина, дом 19, каб. 105, е-mаil: RCNK-1994@mail.ru , тел.: + 375 (17) 290-04-07, 290-04-08, 237-86-04.
Белорусское товарищество по связям с соотечественниками за рубежом «Радзіма»: г. Минск, ул. Захарова, 23, е-mаil: radzimabelarus@mail.ru ,тел.: +375 (17) 288-12-01.
Положение о Конкурсе «Культура» дано в приложении.
ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні ў арганізацыі і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах пражывання беларускай дыяспары
(конкурс “КУЛЬТУРА”)
Асноўныя мэты і задачы конкурсу:
прыцягненне грамадскіх арганізацый і асобных беларускіх суайчыннікаў за мяжой да папулярызацыі і прасоўвання культурнай спадчыны беларускага народа і сучасных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у галіне культуры ў краінах іх пражывання;
падтрымка праектаў “народнай дыпламатыі” ва ўмацаванні добрага іміджу Беларусі і беларускага народа ў свеце;
падтрымка і заахвочванне арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой у ажыццяўленні імі культурна-асветніцкай дзейнасці па захаванню і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны ў свеце;
садзейнічанне актывізацыі наладжвання канструктыўных кантактаў узаемакарыснага супрацоўніцтва зацікаўленых у Беларусі з беларускімі суайчыннікамі за мяжой па развіццю і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі культурнай спадчыны беларускага народа;
падтрымка і папулярызацыя мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і ўмацаванне кантактаў Рэспублікі Беларусь з беларускімі суайчыннікамі за мяжой у галіне культуры.
Заснавальнікі конкурсу:
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур" і Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой "Радзіма" пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У якасці сузаснавальнікаў могуць выступаць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, фізічныя і юрыдычныя асобы, якія засноўваюць свае заахвочвальныя прызы ўдзельнікам конкурса ці іншым чынам спрыяюць рэалізацыі данага праекта.
Удзельнікі конкурсу:
да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадскія арганізацыі і асобныя беларускія суайчыннікі, што пражываюць за мяжой, дзяржаўныя органы і іншыя зацікаўленыя ў Рэспубліцы Беларусь, якія здзяйсняюць, сумесна з беларускімі суайчыннікамі замежжа, праекты па папулярызацыі і прасоўванню традыцый беларускай культуры за мяжой.
Агульныя палажэнні:
1. Тэрміны:
1.1. Конкурсны перыяд - каляндарны год.
1.2. Заяўкі і матэрыялы на ўдзел у конкурсе накіроўваюцца ў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур да 1 лютага года, наступнага за мінулым каляндарным годам. Форма заяўкі – адвольная, але з дакладнымі рэквізітамі і кантактамі ўдзельніка. Адлік часу адпраўкі можа вызначацца па паштоваму штэмпелю.
1.3. Апрацоўка прадстаўленых удзельнікамі фактычных матэрыялаў аб рэалізацыі імі значных культурных праектаў за мяжой (у конкурсным каляндарным годзе) і падвядзенне вынікаў здзяйсняецца на працягу месяца з моманту спынення прыняцця заявак.
1.4. Інфармацыя аб ўдзельніках конкурса змяшчаецца арганізатарамі ў СМІ Беларусі пасля афіцыйнага падвядзенні вынікаў конкурса. Конкурсныя матэрыялы могуць прадастаўляцца СМІ Беларусі і выкарыстоўвацца як метадычны матэрыял (з захаваннем спасылак на аўтараў) з моманта іх атрымання арганізатарамі конкурса.
2. Умовы адбору:
2.1. Спіс удзельнікаў фарміруецца з ліку падаўшых пісьмовую заяўку на ўдел у конкурсе ў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Да заяўкі прыкладваецца агульная апавядальная інфармацыя пра фактычна здзейсненную працу, яе значнасць і выніковасць, і дадаткі, якія дакументальна гэта пацвярджаюць.
2.2. Матэрыялы конкурса павінны даступна распавядаць пра беларускую культурніцкую дзейнасць удзельніка, мець адпаведную эстэтычную апрацоўку ў выглядзе альбома ці ў іншай форме аздабляльнай форме - па задумцы ўдзельніка. Падцвяржальнымі матэрыяламі з’яўляюцца: аўдыё, фота і відэа на дысках; ксеракопіі публікацый у СМІ з рэквізітамі выхаду і асабістыя СМІ; граматы і падзячныя лісты; пагадненні аб супрацоўніцтве; метадычныя напрацоўкі; іншае.
2.3. Адбор і фарміраванне спісу лаўрэатаў конкурса ажыццяўляецца па кожнай асобна ўзятай краіне знаходжання беларускіх суайчыннікаў і рэгіёнаў Беларусі, якія прымаюць удзел у конкурсе, на падставе лепшых і цікавейшых узораў, пададзеных на конкурс матэрыялаў.
2.4. Жаданыя крытэрыі выніковасці дзейнасці – умацаванне станоўчага аўтарытэту грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа; добрыя водгукі мясцовага насельніцтва і пашырэнне ведаў пра Беларусь і беларускую культуру ў месцах пражывання суайчыннікаў; развіццё культурных і іншых стасункаў на карысць умацавання беларускасці у свеце.
3. Прызавы фонд і ўзнагароджанне:
3.1. Набыццё заахвочвальных прызоў забяспечваецца Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур пры падтрымцы і па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і размяркоўваецца паміж лепшымі ўдзельнікамі конкурса.
3.2. Дадатковы прызавы фонд можа фарміравацца таксама за кошт сродкаў сузаснавальнікаў і мецэнатаў конкурса, якія пажадалі прыняць удзел у яго рэалізацыі.
3.3. Уручэнне прызоў лепшым удзельнікам конкурса здзяйсняецца яго заснавальнікамі, прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у краінах знаходжання беларускіх суайчыннікаў.