24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных датВосьмага верасня дзяржаўная музейная сістэма адзначае юбілей: у гэты дзень 1998 года ў Баранавіцкім раёне адчыніўся філіял музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”. Музейная ўстанова была адкрыта ў гонар двухсотгоддзя нараджэння Адама Міцкевіча – пісьменніка з сусветнавядомым імем, нашага слыннага земляка. А сёлета аўтару паэм “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, балад “Свіцязь”, “Свяцязянка”, “Гражына” і іншых паэтычных шэдэўраў спаўняецца 220 гадоў.
Пра гарманістаў з вёскі Меркулавічы Васіля Казлова і Любоў Галубіцкую ведае, бадай, кожны жыхар Чачэрскага раёна. Нягледзячы на адсутнасць прафесійнай адукацыі, яны сталі сапраўднымі віртуозамі ігры на гэтым інструменце і нават папулярнымі артыстамі свайго рэгіёна: без Васіля і Любові не праходзіць ніводнае вясковае свята альбо фестываль. Пра такіх талентаў кажуць: музыкі ад Бога. Нават не верыцца, што яны не ведаюць нот, іграюць толькі на слых і па памяці. Дзякуючы дуэту — а Васіль і Любоў часта разам (як на гэтым здымку) выконваюць народныя найгрышы, песні, танцы — захавалася і «Меркулавіцкая кадрыля», шэдэўр бытавых танцаў Пасожжа.
Расцём. Нацыянальная літаратурная прэмія — ужо традыцыя: чацвёрты раз называюцца імёны аўтараў, чые творы звярнулі на сябе ўвагу ў мінулым годзе. І як любую з'яву, што стала традыцыяй, яе пераасэнсоўваюць, не абыходзіцца без наватарскіх ідэй — уласна, дзеля развіцця. Бо добрыя традыцыі павінны захоўвацца. Прэмія ў галіне літаратуры, якая ўручаецца на дзяржаўным узроўні, — традыцыя добрая ўжо таму, што ў розных гарадах Беларусі, па якіх вандруе Дзень беларускага пісьменства, гучаць з галоўнай сцэны імёны найлепшых аўтараў, а да іх твораў узнікае зацікаўленасць: што там адзначылі? Чаму? Сярод каго выбіралі?
Што-што, а лялечны тэатр у нашым культурным асяроддзі з'яўляецца неаспрэчным прадметам увагі і ўсеагульнага гонару. Маецца на ўвазе, вядома, асаблівая форма тэатральнага мастацтва, а не спектаклі для дзяцей. Таму так дарэчы, хоць і раз на два гады, збірацца на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Мінску. Чарговы, ужо дзясяты, распачаўся ўчора і традыцыйна прапанаваў гледачу беларускую праграму, у якой па азначэнні павінен быць прадстаўлены кожны беларускі лялечны тэатр, і замежную, куды ўпершыню трапілі пастаноўкі з Ірана, Балгарыі і Іспаніі. З такой нагоды мы сустрэліся з Аляксеем Ляляўскім, галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, мастацкім кіраўніком фестывалю, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі — увогуле культавай асобай у сваёй сферы, чые прафесійныя кантакты звязаны таксама з Расіяй, Германіяй, Польшчай, Бельгіяй, Фінляндыяй, Нідэрландамі... Так ці інакш, пра лялечны тэатр у нашай краіне наўрад ці хто ведае больш за яго, таму да Аляксея Ляляўскага мы прыйшлі як да рэжысёра, адборшчыка і, што немалаважна, гледача.
У выдавецтве «Народная асвета» выйшла перавыданне рамана Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век».
Дзённікавай памяццю паэта можна смела назваць чарговую кнігу запісаў, рабочых нататак Рыгора Барадуліна, выдадзеную «Кнігазборам».
Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
25-29 красавіка 2018 года партнёр ФНКА Беларусаў Расіі - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - у рамках Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь - праводзіць XII Міжнародную навуковую канферэнцыю "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання,вывучэння, успрымання", да ўдзелу ў якай запрашае ўсіх зацікаўленых.
Тое, што Купалаўскі тэатр плануе паставіць спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» — даўно не навіна. Але ў мінулую пятніцу купалаўцы запрасілі ў сваю малую залу самога аўтара бестселера, генеральнага партнёра пастаноўкі — кампанію velcom і паспрабавалі праз адсылкі да космасу расказаць журналістам, што гэта будзе. У выніку аказалася, што і рэжысёр — Раман Падаляка — і ўсе тры акцёры, якія будуць удзельнічаць у праекце, дакладна нічога не ведаюць, бо намацванне спосабу ўвасобіць на сцэне нашумелую кнігу яшчэ ў працэсе, а «калі ты нешта ведаеш упачатку, гэта часцей за ўсё памылкова». Так ці інакш, прэм'ера павінна адбыцца 16 мая, і ў будучых гледачоў ёсць час прачытаць альбо перачытаць «Радзіва «Прудок».
У Луцку, які здаўна паяднаны з беларускай старонкай, выйшла кніга беларускай паэтэсы Аксаны Спрынчан «Кава з украінскім мёдам».