24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных датВыязное пашыранае пасяджэнне Рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі адбылося 18-22 верасня 2023 г.
Рада мелася шырокім колам удзельнікаў абмеркаваць бягучыя пытанні сваёй статутнай дзейнасці, а таксама выканаць сукупнасць мерапрыемстваў на тэму «Васьмідзесятая гадавіна вызвалення Смаленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Дняпро - рака дружбы», «Развіццё гуманітарнай прасторы Саюзнай дзяржавы» у Смаленску, Мінску, Смаленскай і Віцебскай абласцях.
У падрыхтаваных імпрэзах прынялі ўдзел чальцы Рады ФНКА Беларусаў Расіі, кіраўнікі і прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Омскай, Растоўскай, Смаленскай, Томскай, Цюменскай абласцей, Рэспублік Комі і Крым, Данецкай Народнай Рэспублікі, грамадскіх арганізацый беларусаў Валгаграда, Валнавахі, Казані, Мелітопаля, Сцерлітамака, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Таксама, у межах Дамовы аб супрацоўніцтве ФНКА Беларусаў Расіі і Гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, да ўдзелу ў мерапрыемствах былі запрошаны супрацоўнікі гістарычнага факультэта МДУ.
Пакуль краіна чакае фільм «Купала» — амбіцыйны праект Нацыянальнай кінастудыі пра лёс народнага паэта, — мы сустрэліся з яго аўтарам Уладзімірам Янкоўскім. Рэжысёр і акцёр са знакамітай сям'і — Уладзімір з'яўляецца сынам Расціслава Янкоўскага і пляменнікам Алега Янкоўскага — якраз займаецца постпрадакшанам карціны, да таго ж на кінафестывалі «Лістапад», які адкрыўся ўчора, выступае ў якасці члена журы Асноўнага конкурсу ігравога кіно. Што гэта за чалавек — кінаман і меламан, які зрабіў сабе імя ў кліпмейкерстве і здымках рэкламы, зняў шэраг расійскіх фільмаў і серыялаў, а цяпер рыхтуе да паказу нацыянальны беларускі фільм, мы падчас размовы паспрабавалі высветліць.
На Мiжнародным круглым стале пiсьменнiкаў i лiтаратуразнаўцаў «Мастацкая лiтаратура як шлях адзiн да аднаго», якi праходзiў у анлайн-фармаце ў рамках VII Мiжнароднага кангрэса «Бiблiятэка як феномен культуры. Краязнаўства i краiназнаўства ў захаваннi культурнага шматаблiчча», прагучала нямала цiкавых iнiцыятыў.
Са жніўня ў сеціве пачала працаваць электронная бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага.
Член Савета ФНКА Беларусаў Расіі Раман Чырвонцаў адкрыў старонку “Гучыць беларуская класіка”.
Беларуская літаратура мае даўнюю гісторыю. Не сакрэт, што беларуская літаратура можа пахваліцца мноствам імёнаў пісьменнікаў і паэтаў, ад твораў якіх атрымлівалі асалоду розныя пакаленні.
Мастацкая лiтаратура дапамагае нам спасцiгаць дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpaю, пазнаём сябе i адкрываем свет.
Не толькі ў Беларусі і Расіі, а і далёка за яе межамі вядомы імёны Купалы і Коласа, Багдановіча і Броўкі, Арсенневай і Геніюш, Быкава і Караткевіча, Мележа і Адамовіча, Барадуліна і Бураўкіна…
Чытайце і слухайце, атрымлівайце асалоду ад беларускай класікі!
Мастацкая галерэя Сяргея Давідовіча ў Лагойску ніколі не пустуе. Сюды прыходзяць пазнаёміцца з яго творамі і дарослыя, і дзеці, і госці райцэнтра. Гэты аб'ект урачыста адкрылі сем гадоў таму, і напачатку тут налічвалася чатыры залы. У экспазіцыі было прадстаўлена больш за 50 карцін жывапісца і шэсць скульптур, якія ён падарыў гораду. А сёлета галерэя прырасла яшчэ адной залай і больш чым 60 палотнамі.
Днямі кіраўнік Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі падзяліўся планамі правядзення шэрагу праектаў, у тым ліку конкурсу прыгажосці. Як дырэктар «Славянскага базару ў Віцебску» ён лічыць, што акрамя гэтага фестывалю можна праводзіць, няхай і менш маштабныя, але вельмі насычаныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.
Беларускі гутарковы клуб у Цэнтры славянскай культуры правёў чарговую сустрэчу ў верасні. Пасля летніх канікул, з нагоды Свята беларускага пісьменства, Ў-моўныя заняткі пачалі з начаткаў пісьменства ў сусветнай гісторыі. Прыгадалі шмат слоў, якія захаваліся ў сённешняй беларускай мове ад індаеўрапейскай прамовы: вера, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён ды іншыя… Прасачылі вылучэнне праславянскай моўнай сям’і ды ўсходнеславянскай моўнай групы.
Як вядома, на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме былі аб'яўлены вынікі конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія 2019». Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор прозы» стала кніга вядомага пісьменніка Алега Ждана (Пушкіна) «Геній». Алег Аляксеевіч — супрацоўнік нашага холдынга, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман».
Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адно да аднаго» сёлета прайшоў у Жыровіцах і сабраў паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў і выкладчыкаў з розных рэгіёнаў Беларусі і больш чым дзесяці краін свету.
31 жніўня ў Слоніме прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», скіраванага на пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Гэты штогадовы праект па чытанні ўголас прозы і паэзіі на роднай мове праводзяць сумесна Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне». Сёлета паўтара дзясятка прэтэндэнтаў на перамогу выбіралі з 13 тысяч удзельнікаў з кожнага рэгіёна Беларусі.
Яны спяваюць на розных мовах: беларускай, рускай, польскай, англійскай... нават на японскай. Але галоўную славу гэты жаночы калектыў здабыў дзякуючы эстраднаму гучанню беларускіх матываў. У 80-х кампазіцыі «Чараўніц» — «Пах чабаровы», «Не за вочы чорныя», «На новае лета» — гучалі, даруйце за банальнасць, з усіх прасаў, вокнаў, радыёкропак. Але ў цяжкія 90-я, калі многім у пошуках заробку было не да творчасці, калектыў распаўся. І знік з далягляду на доўгія 20 гадоў. А ў новым стагоддзі вярнуўся — не столькі на хвалі настальгіі, колькі таму, што аказаўся патрэбны гледачам. Пра творчыя пошукі і гастрольныя ўспаміны, новае пакаленне «дзяўчат з дудкамі» і пра тое, як захаваць фірменнае «чараўніцтва» на працягу 45 гадоў, гутарым з цяперашнімі ўдзельніцамі вакальна-інструментальнага ансамбля — Палінай Базылевай, Анжалікай Зайцавай, Вольгай Макушынскай, Наталляй Лукашэвіч (трамбон), Святланай Рагула і Дар'яй Бабко (абедзве — саксафаністкі).
Сёння на «Славянскім базары» пачынаецца сямнаццаты па ліку міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2019».
2 ліпеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, якое адкрыў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Гэтымі днямі, з 5 да 7 ліпеня, у кінатэатрах «Масква» і velcom cіnema праект «Беларускія ўік-энды» паказвае чарговую карціну ў беларускай агучцы — знакамітую драму «Хаціка: самы верны сябар» з Рычардам Гірам у галоўнай ролі.
Узбекскі паэт і празаік Кучкор Наркабіл, збіраючы ў Беларусі матэрыялы для сваёй новай кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, напісаў верш, прысвечаны краіне-партызанцы, гораду-герою Мінску.
З якім гістарычным багажом мы крочым у будучыню? Хто яны, куміры прыхільнікаў якаснай літаратуры сённяшняга пакалення? Якія іх творы ўвасабляюць мінулае беларускага народа? На гэтыя і іншыя тэмы разважалі на сустрэчы, якая прайшла ў сталічнай кнігарні «Светач», кандыдаты гістарычных навук Сяргей ТАРАСАЎ, Андрэй КІШТЫМАЎ, Дзмітрый МАЦВЕЙЧЫК і Мікалай ПЛАВІНСКІ. Падчас мерапрыемства аўтары шматлікіх навукова-публіцыстычных работ прадставілі слухачам як свае работы, так і творы папярэдніх гісторыка- і археолагазнаўцаў.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 1 па 12 ліпеня 2019 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ушаноўванне мецэнатаў — адна з нямногіх абсалютных вартасцяў, якія адбываюцца па ініцыятыве Міністэрства культуры, і слова крытыкі не можа быць. Шматлікія прапановы, мерапрыемствы, фестывалі, што маюць месца ў нашай краіне, магчымыя дзякуючы ў тым ліку дапамозе банкаў, прадпрыемстваў, арганізацый, беларускія яны альбо міжнародныя, а таксама пасольстваў. Дык вось ужо восьмы год бачна, што дзяржава гэтую дапамогу цэніць. І адзначае падзякай на адмысловай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі «Мецэнат культуры Беларусі», якая гэтым разам адбылася 10 красавіка ў блакітнай зале Палаца прыёмаў.
Рэдакцыя «Звязды» і Прэс-цэнтр Дома прэсы правялі круглы стол на тэму «Канстытуцыі — 25. Інстытут прэзідэнцтва як гістарычна і палітычна абгрунтаваная найбольш аптымальная для Беларусі мадэль кіравання дзяржавай».
У абмеркаванні ўзялі ўдзел старшыні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы — доктар гістарычных навук Ігар МАРЗАЛЮК, Пастаяннай камісіі па заканадаўстве — Наталля ГУЙВІК, Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце — Леанід ЦУПРЫК, а таксама дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім ГІГІН, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына ЖЫЛІНСКАЯ і загадчык адзела навейшай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей ТРАЦЦЯК. Мадэратарамі гутаркі выступілі сумесна Вадзім Гігін і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ.
У Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, перакладчыка, гісторыка і даследчыка Юрыя Кур'яновіча «Старасвецкая Лошыца», прысвечанай мінуламу і сённяшняму дню аднайменнага маёнтка — помніка сядзібна-паркавага мастацтва XVIII — XIX стагоддзяў.
У расійскім выдавецтве «Кабінетны вучоны» (Масква — Екацярынбург) пабачыла свет адметная для беларускай культуры кніга. Яе аўтар — заслужаны артыст БССР Уладзіслаў Місевіч.
Для супрацоўніцтва інтэлігентных людзей у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.
Толькі што выдадзены трэці том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала», куды ўвайшлі артыкулы на літары «П — Я». Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту. У Расіі адна з першых персанальных энцыклапедый (дакладней — у СССР, бо рабілася яна з удзелам вучоных розных рэспублік вялікай краіны) была выдадзена на пачатку 1980-х гадоў і прысвечана класіку рускай літаратуры Міхаілу Лермантаву. Ва Украіне ў савецкі час выдалі энцыклапедычны аднатомнік «Тарас Шаўчэнка». У Беларусі персанальныя энцыклапедыі былі прысвечаны Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу. Але самым першым быў энцыклапедычны слоўнік «Янка Купала» (у 1986 годзе, тады яшчэ аднатомны).
Пра лёс і творчы шлях класіка беларускай літаратуры раскажуць за акіянам. Выстаўку «Завуся я толькі Янка Купала» арганізавала пасольства Беларусі ў Аргенціне. Яна праедзе па ўсёй краіне і будзе паказана ў клубах дыяспары.
Восьмага верасня дзяржаўная музейная сістэма адзначае юбілей: у гэты дзень 1998 года ў Баранавіцкім раёне адчыніўся філіял музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”. Музейная ўстанова была адкрыта ў гонар двухсотгоддзя нараджэння Адама Міцкевіча – пісьменніка з сусветнавядомым імем, нашага слыннага земляка. А сёлета аўтару паэм “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, балад “Свіцязь”, “Свяцязянка”, “Гражына” і іншых паэтычных шэдэўраў спаўняецца 220 гадоў.
Пра гарманістаў з вёскі Меркулавічы Васіля Казлова і Любоў Галубіцкую ведае, бадай, кожны жыхар Чачэрскага раёна. Нягледзячы на адсутнасць прафесійнай адукацыі, яны сталі сапраўднымі віртуозамі ігры на гэтым інструменце і нават папулярнымі артыстамі свайго рэгіёна: без Васіля і Любові не праходзіць ніводнае вясковае свята альбо фестываль. Пра такіх талентаў кажуць: музыкі ад Бога. Нават не верыцца, што яны не ведаюць нот, іграюць толькі на слых і па памяці. Дзякуючы дуэту — а Васіль і Любоў часта разам (як на гэтым здымку) выконваюць народныя найгрышы, песні, танцы — захавалася і «Меркулавіцкая кадрыля», шэдэўр бытавых танцаў Пасожжа.
Расцём. Нацыянальная літаратурная прэмія — ужо традыцыя: чацвёрты раз называюцца імёны аўтараў, чые творы звярнулі на сябе ўвагу ў мінулым годзе. І як любую з'яву, што стала традыцыяй, яе пераасэнсоўваюць, не абыходзіцца без наватарскіх ідэй — уласна, дзеля развіцця. Бо добрыя традыцыі павінны захоўвацца. Прэмія ў галіне літаратуры, якая ўручаецца на дзяржаўным узроўні, — традыцыя добрая ўжо таму, што ў розных гарадах Беларусі, па якіх вандруе Дзень беларускага пісьменства, гучаць з галоўнай сцэны імёны найлепшых аўтараў, а да іх твораў узнікае зацікаўленасць: што там адзначылі? Чаму? Сярод каго выбіралі?
Што-што, а лялечны тэатр у нашым культурным асяроддзі з'яўляецца неаспрэчным прадметам увагі і ўсеагульнага гонару. Маецца на ўвазе, вядома, асаблівая форма тэатральнага мастацтва, а не спектаклі для дзяцей. Таму так дарэчы, хоць і раз на два гады, збірацца на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Мінску. Чарговы, ужо дзясяты, распачаўся ўчора і традыцыйна прапанаваў гледачу беларускую праграму, у якой па азначэнні павінен быць прадстаўлены кожны беларускі лялечны тэатр, і замежную, куды ўпершыню трапілі пастаноўкі з Ірана, Балгарыі і Іспаніі. З такой нагоды мы сустрэліся з Аляксеем Ляляўскім, галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, мастацкім кіраўніком фестывалю, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі — увогуле культавай асобай у сваёй сферы, чые прафесійныя кантакты звязаны таксама з Расіяй, Германіяй, Польшчай, Бельгіяй, Фінляндыяй, Нідэрландамі... Так ці інакш, пра лялечны тэатр у нашай краіне наўрад ці хто ведае больш за яго, таму да Аляксея Ляляўскага мы прыйшлі як да рэжысёра, адборшчыка і, што немалаважна, гледача.
У выдавецтве «Народная асвета» выйшла перавыданне рамана Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век».
Дзённікавай памяццю паэта можна смела назваць чарговую кнігу запісаў, рабочых нататак Рыгора Барадуліна, выдадзеную «Кнігазборам».
Учора ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь» пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч прэзентавалі кнігу гісторый для дзяцей і дарослых «Казкі старога Адамкова». Прэзентацыя праходзіла ў цёплай утульнай атмасферы ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.
25-29 красавіка 2018 года партнёр ФНКА Беларусаў Расіі - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - у рамках Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь - праводзіць XII Міжнародную навуковую канферэнцыю "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання,вывучэння, успрымання", да ўдзелу ў якай запрашае ўсіх зацікаўленых.
Тое, што Купалаўскі тэатр плануе паставіць спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» — даўно не навіна. Але ў мінулую пятніцу купалаўцы запрасілі ў сваю малую залу самога аўтара бестселера, генеральнага партнёра пастаноўкі — кампанію velcom і паспрабавалі праз адсылкі да космасу расказаць журналістам, што гэта будзе. У выніку аказалася, што і рэжысёр — Раман Падаляка — і ўсе тры акцёры, якія будуць удзельнічаць у праекце, дакладна нічога не ведаюць, бо намацванне спосабу ўвасобіць на сцэне нашумелую кнігу яшчэ ў працэсе, а «калі ты нешта ведаеш упачатку, гэта часцей за ўсё памылкова». Так ці інакш, прэм'ера павінна адбыцца 16 мая, і ў будучых гледачоў ёсць час прачытаць альбо перачытаць «Радзіва «Прудок».
У Луцку, які здаўна паяднаны з беларускай старонкай, выйшла кніга беларускай паэтэсы Аксаны Спрынчан «Кава з украінскім мёдам».
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету», дзе пад адной вокладкай сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра, створанага ў 1905—1907 гадах, на 101 мове народаў свету.
"Гуканне вясны" прайшло 17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з традыцыяй гукання вясны, паўдзельнічалі ў рэканструкцыі старога абрада, адметнага для Цэнтральнай Беларусі і Прыдняпроўя.
У выдавецтве «Харвест» працягваецца рэалізацыя кніжнага праекта «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». Навінка — дакументальны нарыс Андрэя Мельнікава «Рыгор Барадулін: Паэт беларускай правінцыі».
Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» ужо чацвёрты раз сабраў творцаў з розных краін у межах агульнай дыскусіі, якая адбывалася за круглым сталом падчас ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Кожны гаварыў пра найбольш актуальныя падзеі і працэсы, убачаныя праз прызму нацыянальнай культуры і ўласнага светаўспрымання. Ці можна ўсур'ёз ставіцца да забаўляльнай літаратуры? Што рабіць, каб павысіць ганарары пісьменніка? Ці варта ствараць уласныя творы на розных мовах?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту «Звязды» ўдалося запісаць падчас міжнароднага сімпозіума.
Без выступлення калектыву «Ярыца» мастаўчане ўжо даўно не ўяўляюць сабе ніводнага свята. Заснаваны ў 1981 годзе, у 1995 ён атрымаў званне народнага, якому цалкам адпавядае ўжо больш за 20 гадоў. З 2002 года ансамбль узначальвае Шаміль Тайраў, дзякуючы якому манера выканання артыстаў стала вядомая не толькі па ўсёй Беларусі, але і ў блізкім замежжы.
Перамога нашай супрацоўніцы Ніны Шчарбачэвіч у Рэспубліканскім конкурсе маладых літаратараў «Першацвет» стала адной з найпрыемнейшых навін, якія нам прынесла Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Дарэчы, яе вынікі былі падведзены ўчора на цэнтральнай пляцоўцы нацыянальнага стэнда Беларусі. Маладая аўтарка стала адным з дзесяці лаўрэатаў у намінацыі «Паэзія», заяўкі на якую падалі больш за дзвесце чалавек, і абяцае атрымаць на міжнародных мерапрыемствах яшчэ не адну ўзнагароду, чаго рэдакцыя газеты ёй шчыра жадае.
Пад адной вокладкай сучасную прозу Беларусі прадстаўляюць Алег Ждан, Алена Папова, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак. Назву выпуску «Уцёкі на край дажджу: сучасная проза Рэспублікі Беларусь» дало адно з апавяданняў Алеся Бадака.
Круглы стол з такой абазначанай тэмай прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".
Актывісты суполкі “Батькавщина” з расійскага горада Кургана пабывалі ў вёсцы Глыбокае Шадрынскага раёна: там жывуць нашчадкі беларусаў-перасяленцаў
Беларускае пасольства ў КНР і часопіс «Маладосць» абвясцілі конкурс эсэ, прысвечаных Беларусі.
Толькі што Выдавецкі дом «Звязда» падараваў чытачу трэцюю кнігу ў згаданым творчым праекце: «Светлымі дарогамі братэрства». Пад адной вокладкай — расказ пра беларуска-ўкраінскае яднанне ў розных яго праявах, пра тое, дзе працавалі і жылі ўраджэнцы Беларусі ва Украіне, якую ўвагу праяўляюць украінцы да беларускай культуры, да самой Беларусі. Аўтары не толькі выкарыстоўваюць раней вядомыя факты, але і сустракаюцца са многімі прыязнымі да Беларусі людзьмі. Пра гэта сведчаць змешчаныя ў кнізе гутаркі, дыялогі з украінскімі пісьменнікамі розных пакаленняў — Яраславай Паўлычкай, Аляксеем Кананенкам, Ігарам Січавіком, Галінай Тарасюк, Віктарам Баранавым...
Вось ужо трэці год «Звязда» звяртаецца да тэмы стварэння музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна (першы артыкул, прысвечаны гэтай тэме, выйшаў у кастрычніку 2015 года). За гэты час быў адкрыты разліковы рахунак пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама (публікацыя ад 4.03.2016 года), а некалькі месяцаў таму пачала працаваць назіральная рада (артыкул ад 2.09.2017 года). Днямі адбылося другое пасяджэнне гэтай рады, дзе абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта. Сітуацыя, мякка кажучы, складаная.
Традыцыя ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, "Беларускі спартыўны Алімп" узнікла ў суверэннай Беларусі. У 1997 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб заснаванні прэміі "За духоўнае адраджэнне" і яе прысуджэнні першым лаўрэатам.
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіч С. Л. і Рада ФНКА Беларусаў Расіі сардэчна віншуюць сваіх сяброў і калег па грамадскай рабоце з Новым годам!
Адыходзячы 2017 год быў дастаткова выніковым для большасці нацыянальна-культурных аб'яднанняў беларусаў у Расіі: былі створаны новыя арганізацыі і творчыя калектывы, распрацаваны новыя формы і напрамкі дзейнасці, рэалізаваны цікавыя сацыяльна-значныя культурна-асветніцкія акцыі.
Актыў ФНКА Беларусаў Расіі жадае ўсім у надыходзячым 2018 годзе міру і ўзаемаразумення, здароўя і дабрабыту, жыццёвых сіл і натхнення для рэалізацыі новых праектаў па захаванню міжнацыянальнага міру і згоды, па папулярызацыі нацыянальнай культуры, мовы і традыцый.
У рамках святкавання Дня беларускага кіно, які ў нашай краіне адзначаецца 17 снежня, тэлеканал «Беларусь 3» увесь першы месяц зімы прысвеціць мастацкім і дакументальным фільмам, створаным телтэлерадыёкампаніяй і кінастудыяй «Беларусьфільм» у розныя гады.
Так сказана ў прывітанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якое ён адрасаваў гасцям і ўдзельнікам канферэнцыі «Падзеі 1917 года ў гістарычным лёсе Беларусі». Само мерапрыемства адбылося ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Прывітанне ва ўрачыстай абстаноўцы зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Як той казаў, пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі нядаўна прайшоў міжнародны форум беларускага касцюма, былі зроблены тры выстаўкі, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з традыцыйнай культурай, трансляцыяй гэтых помнікаў, вобразаў у сучаснае жыццё.
Па выніках першага беларускамоўнага паэтычнага батла «Вершус» «Зборная Коласа» адолела «Зборную Купалы». Пераможцаў паядынку вызначылі гледачы. У складзе зборных выступілі беларускія паэты і акцёры, якія на ўмоўным рынгу «Galleria Minsk» чыталі як свае вершы, так і творы двух славутых класікаў.
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” працягвае серыю інтэрв’ю з прадстаўнікамі і кіраўнікамі беларускіх арганізацый замежжа, што наведваюць сядзібу Згуртавання. Гэтым разам да нас завітаў старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргей Кандыбовіч – доктар навук, прафесар, вядомы навуковец у галіне псіхалогіі і вайсковай справы. Мы пагутарылі з ім пра дзейнасць і гісторыю стварэння гэтай буйной арганізацыі, а таксама паспрабавалі разабрацца з яе складанай структурай.
Пра сімвалізм кола ў культуры беларусаў можна разважаць бясконца. Гэта і знак сонца, бясконцасці жыцця, руху наперад. Суаднесены з карагодам — еднасці і супольнай справы. А ручнік, што яго абвівае, здаўна лічыўся сімвалам шляху, агульнай дарогі. Хай нашы суайчыннікі праз розныя абставіны апынуліся за мяжой, гэты знак нібыта кажа: мы разам.
Калегі-вучоныя прызнаюцца, што крыху зайздросцяць супрацоўнікам менавіта гэтага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А ўсё таму, што іх імёны ведаюць у розных кутках краіны, што іх праца скіраваная не толькі на вывучэнне пэўнага аспекту рэчаіснасці, але непасрэднае жыццё нашага народа. Ды і, па сутнасці, беларусаў як нацыі і Беларусі як краіны, магчыма, не існавала б, калі б не руплівая праца даследчыкаў жыцця і культуры нашых земляў, якія актыўна вандравалі, запісвалі, вывучалі нас у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя і ўжо тады заклалі асновы беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі і — шырэй — антрапалогіі.
Доўгі час за мяжой Мінск быў вядомы сваімі ВНУ, прамысловымі прадпрыемствамі і добрымі медыцынскімі цэнтрамі, але ніяк не гучнымі вечарынкамі. А цяпер спецыяльна для таго, каб паглыбіцца ў начное жыццё Мінска, маладыя людзі прыязджаюць з іншых краін. Такую славу горад атрымаў вельмі хутка — усяго за некалькі гадоў. З соннага начамі, з рэдкімі лакальнымі водбліскамі, ён ператварыўся ў той, які ніколі не спіць. Прынамсі, у выхадныя.
Трэці раз — гэта ўжо амаль закон: у рамках Дня пісьменства называюць творы лепшых айчынных пісьменнікаў. Сёлета ў конкурсе Нацыянальнай літаратурнай прэміі разглядалася каля 40 удзельнікаў, прадстаўнічае экспертнае журы чытала і прапускала ў фінал найлепшых. Усё дзеля таго, каб заахвоціць творцаў працаваць далей больш актыўна і плённа, — такое пажаданне прагучала ў вітанні Прэзідэнта Беларусі, якое зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко: «... Мы зараз з'яўляемся сведкамі прызнання найлепшых твораў і іх аўтараў».
На свята сабраліся ўсе мясцовыя жыхары і тыя, чый лёс звязаны з гэтай вёсачкай.
Сёння там жыве крыху больш за 20 чалавек. Як паведамляе газета «Сцяг Перамогі», павіншаваць вяскоўцаў прыехалі артысты Барсееўскага сельскага Дома культуры. Свята правялі з песнямі, вершамі і шчырымі размовамі.
Газета працягвае публікацыю матэрыялаў у падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея Алеся Адамовіча.
Запрашаем Вас прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. 01.07—16.07 2017 г. Рэспубліка Беларусь, г. Мінск.
У Маскве праходзіць кніжны фестываль «Красная плошча». Вялікім стэндам прадстаўлена і прадукцыя беларускіх кніжнікаў.
05 траўня 2017 года на гістарычным факультэце МДУ імя М.В. Ламаносава пройдзе адбудзецца Другая Міжнародная канферэнцыя «Моладзь і міжнароднае супрацоўніцтва: вопыт узаемадзеяння Расіі і Беларусі».
Ад імя мужчынскай меньшасці Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі віншуем жаночую большасць нашай арганізацыі са святам 8 Сакавіка, самым яскравым днём, які абвяшчае пачатак вясны.
Зычым вам шчасця, здароўя, хараства і гармоніі. Няхай у Вашай душы заўжды будзе вясна, а любоў, дабрабыт, поспех і каханне стануць вашымі штодзённымі спадарожнікамі!
Няхай у гэтыя святочныя дні ваш дом будзе напоўнены сонцам і кветкамі, сваякі акружаць вас клопатам і цяплом, сябры падораць увагу і станоўчыя эмоцыі, а сотавы тэлефон не сціхае ад віншавальных званкоў і святочных SMS!
Заставайцеся такімі ж прыгожымі, радуйцеся жыццю і дарыце радасць людзям, якія вас акружаюць!
https://www.youtube.com/watch?v=I7EIIg_BJko
28 студзеня ў Мінску памёр Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч.
Творчая дзейнасць Аляксандра Ціхановіча была звязана з ансамблямі “Песняры”, гуртом “Мінск”, які граў джаз рок-рок, а затым — са славутым ансамблем “Верасы”, які быў папулярным ва ўсім Савецкім Саюзе. Ціхановіч і яго жонка Ядвіга Паплаўская сталі на доўгі час візітоўкай гэтага калектыва.
Заўважана, што з цягам часу постаці знакавых для народа асоб ператвараюцца ў нежывыя бронзавыя фігуры, а іх спадчына, расцягнутая на цытаты, проста бясконца тыражуецца, глыбока не вывучаецца, не пераглядаецца кожным новым пакаленнем. Але мне падаецца, што беларуская літаратура, з'яўляючыся літаратурай новай, народжанай у пачатку ХХ стагоддзя, яшчэ доўга будзе гэткай жа свежай, а постаці нашых класікаў — жывымі. Магчыма, справа ў тым, што мы і сёння можам дакрануцца да іх спадчыны, пабываць у тых мясцінах, дзе яны бывалі, пабачыць рукапісы і цалкам, без сучасных адаптацый і перакладаў, зразумець іх творы. Таму і сэрца нашай класічнай літаратуры яшчэ б'ецца, а постаці песняроў — дыхаюць. Яны знаёмыя, родныя, але і загадкавыя адначасова, бо хаваюць мноства нераскрытых таямніц.
Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах, які выдае Брэсцкі райвыканкам, ужо ўваходзіць у пяцігадовую гісторыю сваёй біяграфіі. Усяго пабачыла свет 16 штоквартальных выпускаў гэтага адмысловага масмедыя.
Паважаныя суайчыннікі, калегі і сябры!
Ад імя Рады ФНКА Беларусаў Расіі сардэчна віншую вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Шчыра жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароў’я і добрага настрою, шчасця і дабрабыту, натхнення і аптымізму, паразумення і стабільнасці ў жыцці!
Няхай у Вашым доме пануюць мір, згода і любоў, а сэрца поўніцца надзеяй на лепшае!
З павагай,
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі
С.Л.Кандыбовіч
Віншаванне з Новым годам ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Кандыбовічу С. В.
30 снежня 1988 года ў Маскве адбыўся сход беларусаў-масквічоў, якія вырашылі ўтварыць Маскоўскае Таварыства Беларускай Культуры. Алякей Каўка, што быў завадатарам гэтай імпрэзы, прапанаваў надаць новай арганізацыі імя выдатнага дзеяча эпохі Адраджэння, нашага першадркара і асветніка Францішка Скарыны. Гэта была першая ў Савецкім Саюзе нацыянальна-культурная грамадская арганізацыя беларусаў за межамі БССР. Удзельнікі сходу прынялі зварот да беларусаў Масквы і Маскоўшчыны (глядзі тэкст)
Гэта тэма ўжо трэці месяц абмяркоўваецца ў інтэрнэце. Нагодай стаў электронны ліст мінчанкі ў Мсціслаўскі райвыканкам, якая прапанавала перанесці драўляную хату музея з Малой Багацькаўкі ў горад. Гэта, на яе погляд, дапаможа як мага большай колькасці людзей далучыцца да творчасці вядомага беларускага пісьменніка. Прапанова была вынесена на грамадскае абмеркаванне і выклікала буру эмоцый. Адны за тое, каб гістарычны Мсціслаў, дзе і так ёсць паглядзець шмат чаго каштоўнага і ўражлівага, прыдбаў сабе яшчэ і літаратурны музей. Іншыя — катэгарычна супраць. Маўляў, страціцца тая невымоўная аўра, якая захоўваецца ў вёсцы. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на месцы, каб разабрацца ў гэтай складанай сітуацыі.
Падзея адбылася ў сценах абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава і стала адным з шэрагу мерапрыемстваў да 150-годдзя гэтай установы. Стваральнікі фотаальбома — вядомыя магілёўскія майстры, удзельнікі і пераможцы міжнародных конкурсаў Ірына Савосіна, Аляксандр Ліцін, Генадзь Карчэўскі, Анатоль Талкачоў. Іх калектыўная работа стала добрым дадаткам да таго ўнікальнага музейнага фотафонду, які налічвае каля 18 тысяч экспанатаў. Такі глыбокі аналіз фотамастацтва ў межах аднаго горада наогул быў зроблены ўпершыню.
“Хутка апускаецца змрок. Велізарны вогненны шар коціцца за гарызонт, забіраючы з сабой пякучую спякоту. Адзінокімі свечкамі запаліліся ліхтары на слупах, засвяціліся лямпачкі ў вокнах дамоў. Усё рыхтуецца да сну: і сонца, і далёкі лес, і луг, і рака, і людзі. Вакол незвычайная цішыня, якая парушаецца толькі ціўканнем птушак і стракатаннем конікаў. У адкрытага акна сядзіць пажылая жанчына. Адклаўшы ў бок вязанне, яна задуменна глядзіць удалячынь... Лілія Якаўлеўна любіць назіраць закат дня. Якім быў дзень? Прынёс ён радасць ці смутак? Такія думкі не прыходзяць раніцай. Раніца для надзей і планаў. Дзень праносіцца ў клопатах. Калі ж сонца заходзіць за гарызонт, падводзяць вынікі. Гэта час разважанняў пра жыццё, час успамінаў ... Ідуць гады, шмат прайшло іх, але не могуць яны сцерці з памяці таго, што перажыта. А перажыта шмат…” – гэта радкі з творчай работы адной з пераможцаў адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет”, вучаніцы 10 класа Семукацкага навучальна- педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Ангеліны ГІРЫНАЙ.
…Калісьці Адам Міцкевіч прыйшоў да Гётэ (які займаў высокую пасаду), яны размаўлялі 3 гадзіны, хоць звычайна ў вядомага тады нямецкага пісьменніка гэта займала максімум паўгадзіны. Пасля Міцкевіч напісаў «Свіцязянку». У аснове паэмы, што ўвяла яго ў сусветную літаратуру, быў народны сюжэт…
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля. Больш за 50 навукоўцаў, музейных работнікаў, даследчыкаў з Беларусі, Латвіі і Расіі прынялі ў ёй удзел. Разам з бібліятэкай у якасці арганізатараў канферэнцыі выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і абласны краязнаўчы музей. Па выніках навуковай сустрэчы плануецца выданне другога тома краязнаўчага штогодніка «Віцебскі край», які быў заснаваны сёлета.
«Звязда» працягвае друкаваць матэрыялы ў падтрымку адкрыцця музея «Вайна пад стрэхамі», прысвечанага Алесю Адамовічу і яго творчасці, у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.
Нобелеўская лаўрэатка матэрыяльна падтрымала ідэю аб стварэнні музея.
Сусветна вядомая пісьменніца рэдка бывае дома. Цяпер яна зноў працягвае свой тур па замежных краінах. Але перад сваёй паездкай у Германію Святлана Алексіевіч не адмовіла карэспандэнту «Звязды» пагутарыць на тэму стварэння музея. А заадно падзялілася сваімі ўспамінамі пра Алеся Адамовіча.
8 лістапада 2016 года ў Зале беларускай дыяспары Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі адбыўся Навукова-практычны круглы стол «Мікалай Улашчык (1906-1986). Памятаем. Слухаем. Чытаем», прысвечаны 30-й гадавіне памяці беларускага і расійскага гісторыка і літаратара.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» пры падтрымцы беларускай дыпмісіі.
Год культуры ў Мастах адзначаюць цікавымі выставамі з удзелам не толькі мясцовых майстроў, але і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Напрыклад, літоўская майстрыха Алдона ЛЕБУВЕНЕ са сваімі калегамі па рамесніцтву, гродзенцамі Таццянай і Ігарам ПЯРВУХІНЫМІ, пазнаёмілася летась на «Славянскім базары» ў Віцебску, а сёлета з сумеснай выставай «Творчасць без межаў» яны прыехалі ў Масты. На ёй былі прадстаўлены жаночыя ўпрыгажэнні з натуральнай скуры і камянёў, сукенкі і кардыганы, звязаныя пруткамі і шыдэлкам, і іншыя вырабы.
З 12 па 17 верасня 2016 года на Стаўраполлі праходзіць VII Славянскі форум мастацтваў «Залаты Віцязь», дзе выступяць артысты і творчыя калектывы з Беларусi.
Пад свае сцягі «Залаты Віцязь» нязменна збірае выдатных майстроў, чыя творчасць садзейнічае сцвярджэнню ў сучасным грамадстве сапраўдных маральных і эстэтычных каштоўнасцей, умацаванню славянскага адзінства, развіццю дружбы і супрацоўніцтва паміж усімі народамі.
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіч С. Л. і кіраўнікі найбуйнейшых грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі прынялі ўдзел у другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа, якое адбылося 5 верасня 2016 года ў Мінску.
У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці арганізацый беларусаў за мяжой, ход рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце», а таксама меры далейшай падтрымкі дыяспары з боку Беларусі.
Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята беларусаў.
У розныя гады імпрэзы праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны – Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне.
Сёлета ён пройдзе ў Рагачове Гомельскай вобласці.
Святкаванне Дня беларускага пісьменства ў Рагачове стане маштабным яркім дзействам: у праграму ўключана больш за 70 мерапрыемстваў. Дамінантамі ўрачыстасці стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў – Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна.
У Свята-Елiсееўскiм Лаўрышаўскiм мужчынскiм манастыры падчас археалагiчных даследаванняў знойдзены два невядомыя раней саркафагi.
Мяркуецца, што ў iх былi пахаваны асобы, якiя маюць высокае значэнне для манастыра i якія маглi пакiнуць след у гiсторыi краiны. Цяпер праводзiцца экспертыза з мэтай атрымання больш дакладных звестак.
Шчаслівым можа быць лёс не толькі чалавека, але і цэлай краіны, горада, нават самай маленькай вёсачкі. Калі пэўная мясціна сустракаецца з вялікім талентам, геніем чалавека, то можа быць жывой і праслаўленай у вечнасці. Думаецца, менавіта такое шчасце меў і сёння мае невялічкі фальварак Ракуцёўшчына, што на Маладзечаншчыне, бо тут 105 гадоў таму прабавіў лета тады зусім малады паэт, а сёння – наш нацыянальны класік Максім Багдановіч.
Гэты невялікі каталіцкі храм у Брамнай вежы замка быў заснаваны і асвячоны ў канцы XVІ стагоддзя Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам у гонар яго нябеснага заступніка. І вось сёлета, праз 400 гадоў пасля смерці Радзівіла Сіроткі, адрэстаўраваная капліца зноў адчыніла дзверы для вернікаў. Сімвалічна, што ўрачыстасць адбылася 25 ліпеня, у дзень св. Хрыстафора.
Прах мецэнаткі Магдалены Радзівіл можа быць перанесены са швейцарскага Фрыбура ў Мінск.
Пра такую задумку падчас нядаўняга візіта ў Беларусь расказалі князі Мацей і Мікалай Радзівілы.
Ён не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. І самім фактам з'яўлення звяртае да тых часоў, калі ў галіне заканатворчай думкі нашы продкі былі «наперадзе планеты ўсёй». Кодэкс аб культуры, пра які некалькі апошніх гадоў вялася гаворка, закліканы ўпарадкаваць заканадаўства ў сферы культуры. Гэта ўжо рэальнасць: дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, затым зацверджаны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а цяпер падпісаны Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.
У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці прайшло традыцыйнае свята песні і паэзіі “Ракуцёўскае лета”, прысвечанае творчасці Максіма Багдановіча.
Намеснікі Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Чырвонцаў Р.Р. і Яшына Т.Ф. прынялі ўдзел у працы Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, што праходзіла з 30 чэрвеня да 15 ліпеня ў Мінску.
Усяго ў рамках школы ўдасканальвалі свае веды беларускай мовы больш за 60 чалавек з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Канады, Індыі, Японіі, Кітая, Аўстраліі ды іншых краін.
Навучэнцы прайшлі не толькі насычаны гутарковы практыкум і паслухалі лекцыі па мовазанаўству, беларускай гісторыі і культуры, але й падчас экскурсій па Мінску і Беларусі азнаёміліся з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
У межах экспазіцыі «Апосталка беларускага адраджэння», прымеркаванай да 140-годдзя Алаізы Пашкевіч, якая ў пачатку ХХ стагоддзя ўвайшла ў беларускую паэзію, прозу, публіцыстыку пад псеўданімам Цётка, прадстаўлены кнігі, дакументы, рэчы і фотаздымкі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Большая іх частка паступіла ў музей у канцы 1990-х гадоў дзякуючы Лідзіі Арабей, даследчыцы і пісьменніцы, якая шмат гадоў займалася вывучэннем жыцця і творчасці Цёткі.
Адно з галоўных традыцыйных святаў беларусаў Іркуцкі моладзевы клуб “Крывічы” адзначаў на прыгожым беразе Ангары
Другая Міжнародная летняя школа беларусістыкі сабрала больш за 50 навучэнцаў з розных краін
Унікальны экспанат папоўніў калекцыю Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Беларусі.
І гэта кіцель Іосіфа Сталіна. Не выключана, што менавіта ў ім Генералісімус Савецкага Саюза адлюстраваны на фотаздымку, зробленым падчас Патсдамскай канферэнцыі летам 1945 года.
Нядаўна ў Петразаводску прайшла навуковая канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю Карэльскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук. Пад час яе працавала секцыя “Беларуская дыяспара Карэліі. Гісторыя і сучаснасць”. Было прадстаўлена 11 дакладаў навукоўцаў з Петразаводска, Мінска і Магілёва.
На сёлетні народны сход у якасці ганаровых гасцей запрошаны актывісты беларускіх суполак з Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Малдовы, Польшчы, ЗША, Швейцарыі, Люксембурга. Многія з іх падрыхтавалі выступленні. Так, намесніка старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерыя Казакова хвалююць пытанні пашырэння ў свеце беларускай культуры і мастацтва.
Да юбілею класіка беларускай літаратуры, значная частка жыцця якога праходзіла ў Паволжы, рыхтуецца шэраг імпрэзаў у Яраслаўлі. Як вядома, у нашым горадзе Максім Багдановіч жыў найдаўжэй: з 1908-га да ад’езду ў Мінск восенню 1916-га. У 1911-м, закончыўшы гімназію, паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Па сутнасці, у яраслаўскі перыяд раскрываўся ягоны паэтычны, пісьменніцкі талент. І гістарычна цалкам апраўдана, што нядаўна ў Яраслаўскім мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча ладзіўся літаратурна-музычны салон “Вечар у Багдановіча” — у плыні міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.
Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці” 27-29 мая 2016 г. правяла Міжнародны фэст беларускай культуры “Радзiма мая — Беларусь”.
Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Перамогі, называўся “Мое наследие”, прайшоў 15 мая ў Палацы нацыянальных культур “Строитель”. “Вось ужо 15 гадоў я, як кажуць, на сцэне, і большую палову гэтага часу правяла з мікрафонам у руках, — расказала Вера Піскун. — Любоў да спеваў перадалася мне ад бацькоў: гэта мая спадчына. Яны родам з Беларусі, у Баьруйску нарадзіліся мае брат і сястра, а я ўжо — у Лангепасе. Колькі сябе памятаю, самымі любімымі песнямі былі для мяне — пра вайну, пра салдатаў, Перамогу. Чаму так? Магчыма, таму, што родавыя мае карані — з Беларусі, якая панесла ў вайну вялікія ахвяры, гераічна змагалася з ворагам. І наша памяць пра мінулае, пра подзвігі прадзедаў і дзядоў — гэта як выяўленне глыбокай удзячнасці за жыццё, магчымасць якога яны нам падарылі. “Мое наследие”, — гэта і мая ўдзячнасць бацькам за тое, што выхавалі мяне з павагай да культуры продкаў, і маё “дзякуй” дзядам і прадзедам за Перамогу.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча праводзіць шэраг імпрэзаў з нагоды 125-х угодкаў пісьменніка і 35-годдзя з часу заснавання музея.
Сёлета актывісты Іркуцкага таварыства беларускай культуры святкуюць 20-годдзе суполкі. Юбілей — гэта добрая нагода, каб пашыраць веды пра беларусаў у рэгіёне.
Уладзімір Ліхадзедаў і Уладзімір Пефціеў перадалі свае кнігі ў прыходскую бібліятэку барысаўскага Свята-Уваскрэсенскага кафедральнага сабора.
Свята-Уваскрэсенскі сабор, што ў Барысаве, сёння пазіцыянуе сябе не толькі як установа рэлігійная, але і як культурны цэнтр. Зусім нядаўна тут пачала збірацца прыходская бібліятэка, дзе можна ўзяць як выданні праваслаўнай тэматыкі, кнігі для дзяцей, так і класічную мастацкую літаратуру. Крыніцы папаўнення бібліятэкі — падарункі прыхаджан, аўтараў. Апякуецца кніжніцай і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін. Ён выдзяляе сродкі на набыццё новых кніг, перадае ў фонды асобнікі са сваёй прыватнай калекцыі.
Для тых, хто жадае вывучыць беларускую мову ў г. Мінску з 30 чэрвеня па 17 ліпеня 2016 года праводзіцца Міжнародная летняя школа беларусістыкі.
Курсы разлічаныя на розны ўзровень валодання мовай - ад нулявога да ўдасканалення ведаў.
Заяўкі-напрамкі (па форме) прымаюцца да 10 траўня 2016 года.
Беларусы і расіяне – спрадвеку блізкія, братэрскія народы, аснова яднання славян. У гэтым упэўнены Павел Саенка, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры тэорыі дзяржавы і права Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, капітан першага рангу запасу, пісьменнік, аўтар кнігі “Славянская абарона”.
Паважаныя суродзічы, калегі і сябры!
Ад імя Рады ФНКА і сябе асабіста сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
20 гадоў таму, 2 красавіка 1996 года, быў зроблены першы крок па шляху стварэння Саюзнай дзяржавы – падпісаны дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі.
За гэтыя два дзесяцігоддзі амаль ва ўсіх рэгіёнах Расіі былі створаны грамадскія арганізацыі беларусаў, сфармаваўся іх склад і напрамкі дзейнасці, умацаваліся сувязі з этнічнай радзімай, стала развівацца супрацоўніцтва аб'яднанняў беларусаў з адміністрацыйнымі рэгіёнамі Беларусі.
Выказваю ўпэўненасць, што расейскія беларусы будуць працягваць сваю дзейнасць па развіцці і ўмацаванні дружбы і добрасуседства і будуць усяляк спрыяць росквіту зямлі, на якой яны жывуць і працуюць.
Шчыра жадаю ўсім удзельнікам інтэграцыйных працэсаў міру, дабра, узаемаразумення і дабрабыту.
З павагай,
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі С. Кандыбович
Другое чытанне дакумента пройдзе ў Палаце прадстаўнiкоў падчас вясновай сесii ў пачатку красавiка.
Праект Кодэкса аб культуры Беларусi ўжо прыняты дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў у першым чытаннi ў снежнi 2015 года. Неабходнасць падрыхтоўкi кодэкса абумоўлена патрэбай у комплексным i сiстэмным рэгуляваннi грамадскiх адносiн у сферы культуры.
Учора адбыўся малебен на месцы будучых духоўна-адмiнiстрацыйнага комплексу Беларускай Праваслаўнай Царквы i храма ў гонар Уваскрасення славутага, на ўзвядзенне якога даў згоду Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэта побач з сённяшнiм памяшканнем епархii, недалёка ад вулiцы Нямiга. Набажэнства справiў Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. «Гэта будзе цэнтр нашай Царквы», — так ахарактарызаваў уладыка пачатак будаўнiцтва.
Паэт, чые радкi можа працытаваць бадай што кожны жыхар Беларусi; творца, з якiм атаясамлiваецца цэлая эпоха ў нашай лiтаратуры.
З 4 па 24 красавіка ў Культурным цэнтры «Пакроўскія вароты» г. Масква, пройдзе выстава жывапісу «Кветнік» беларускай мастачкі Ганны Сілівончык. Адкрыцце адбудзецца 4 красавіка ў 19:00.
У рамках Пагаднення аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда» мы атрымліваем матэрыялы ад нашых партнераў. Чытайце новыя артыкулы.
22 сакавіка актыў ФНКА Беларусаў Расіі прыняў удзел у прэзентацыі Гродзенскай вобласці, якая праходзіла ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі.
Члены Савета аўтаноміі азнаёміліся з прадукцыяй прадпрыемстваў Гродзеншчыны, яе культурным і турыстычным патэнцыялам.
18 сакавіка актыў ФНКА Беларусаў Расіі прымае ўдзел у мітынгу-канцэрце «Мы разам!” на Васільеўскім спуску ў Маскве, прысвечаным другой гадавіне ўз'яднання Крыма з Расіяй, і запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да гэтай акцыі.
У мітынгу-канцэрце прымуць удзел расійскія палітыкі, грамадскія дзеячы, вядомыя артысты.
Пачатак мерапрыемства ў 16.00, заканчэнне ў 18.30
Збор удзельнікаў з 15.00 каля станцый мятро “Новакузнецкая”, “Павялецкая”, “Палянка”. Далей калоны ўдзельнікаў пойдуць па вуліцам Пятніцкая і Бальшая Ардынка, праз Маскварэцкі мост.
У рамках Пагаднення аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда» мы атрымліваем матэрыялы ад нашых партнераў. Чытайце новыя артыкулы.
Мілыя жанчыны!
Віншуем вас са святам прыходу вясны, калі ўсё навокал ажывае і квітнее. Гэты дзень - яшчэ адна нагода выказаць захапленне вамі, сказаць вам словы ўдзячнасці за ваш уклад у нашу агульную справу, за вашу мудрасць і цярпенне, за тое, што вы аб'ядноўваеце нас, ахіляеце цяплом, клопатам і дабрынёй. Хай у вашым жыцці будзе вечная вясна, хай ярка свеціць сонца, хай спяваюць птушкі, хай дні будуць светлымі і бясхмарнымі. Усмешак, добрага настрою, радасці, шчасця!
17 лютага 2016 года ў эфір сеткавага тэлебачання газеты «Вечерняя Москва» («Вечёрка-ТВ») выйшла чарговая тэлеперадача з цыклу пра славянскіх краінах, якая была прысвечана Рэспубліцы Беларусь. Арганізатары праграмы – Славянскі фонд Расіі пры ўдзеле Дзяржаўнай акадэміяй славянскай культуры.
Два выдавецтвы — з Мінска і Масквы — стварылі ўнікальную дзіцячую кнігу «Звонкія фарбы слова», у працы над якой паўдзельнічалі самі дзеці — больш за сто вучняў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і Маскоўскай дзяржаўнай спецыялізаванай школы акварэлі Сяргея Андрыякі намалявалі ілюстрацыі да выдання.
9 лютага было падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж выдавецкім домам "Звязда" і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
«Звязда» ўжо звярталася да балючай тэмы адкрыцця музея выдатнага беларускага класіка Алеся Адамовіча на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна (нумары ад 28.10.15, 6.01.16). Менавіта там прайшло ваеннае дзяцінства пісьменніка, якое потым стала лейтматывам яго твораў.
Як мы ўжо пісалі, будынак былой аптэкі знаходзіцца на балансе Бабруйскага райвыканкама, але грошай на яго рэканструкцыю ў бюджэце няма. Музей можа з'явіцца дзякуючы фінансавай падтрымцы неабыякавых людзей. Раённыя ўлады са свайго боку абяцаюць пасля рэканструкцыі будынка і напаўнення экспанатамі зрабіць яго філіялам раённага музея і ўвесці стаўку навуковага супрацоўніка. Засталося толькі скрануцца з месца і пачаць нешта рабіць. «Звязда» распачынае праект у падтрымку будучага музея. У яго рамках мы будзем інфармаваць чытачоў, што робіцца для таго, каб гэтая добрая і патрэбная і для беларусаў, і для ўсяго свету (бо творы Адамовіча сёння зноў актуальныя) задума ажыццявілася. Сімвалічна, што стартуе наш праект у дзень памяці Алеся Адамовіча. Так склалася, але нічога, кажуць, на гэтым свеце няма выпадковага. Сёння ў нас дадатковая нагода ўспомніць пра тое, якога маштабу была гэта асоба.
У вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна пры ўдзеле многіх прадстаўнікоў раённых метадычных цэнтраў Міншчыны адбылося традыцыйнае дзеянне з маляўнічымі архаічнымі элементамі, якія ў наш час набываюць усё большую каштоўнасць.
Канцэрт у гонар 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна «Мне не забыцца тых песень». 05 лютага 2016 г., пятніца - 19:00. Кошт квіткоў - ад 1 000.
У адрас Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовича С. Л прыйшло віншаванне ад дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі В Данілавіча.
Дарагія суайчыннікі, сябры!
Ад імя Рады ФНКА Беларусаў Расіі і ад сябе асабіста віншую вас і вашы сем’і Новым годам і Калядамі.
Шчыра дзякую вам за сумесную работу па захаванні і развіцці беларускай культуры і традыцый.
Упэўнены, што Новы год будзе багаты на сумесныя творчыя здзяйсненні, на пашырэнне нашага сяброўства і супрацоўніцтва.
Прыміце самыя сардэчныя зычанні паразумення і стабільнасці, моцнага здароў’я і нязгаснага аптымізму, надзейных сяброў ды паплечнікаў на ніве захавання і пашырэння беларускай прысутнасці ў расійскім грамадстве.
З глыбокай павагай,
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі
С.Л.Кандыбовіч
Віншаванне ад Старшыні Мінскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства Ігара Чэкалава-Шыдлоўскага
Віншаванне ад Беларускага саюза мастакоў з надыходзячымі святамі.
Шаноўныя сябры! Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!
З многімі з вас мы разам ужо 25 год; менавіта столькі сёлета споўнілася “Бацькаўшчыне”! Спадзяемся, што 2016 год замацуе нашыя супольныя поспехі і сталае партнёрства! Хай рэалізоўваюцца вашыя планы, здзяйсняюцца мары, пашыраецца сяброўства, віруе актыўнасць ў вашых суполках ды асяродках! Жадаем сустрэць святы са светлымі думкамі і з добрым настроем! Няхай надыходзячы год прынясе шмат цікавых падзей, добрых навінаў і пазітыўных эмоцый! Добрага вам здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, нязгаснай энергіі і натхнення на новыя дасягненні ў нашай агульнай працы на карысць незалежнай Бацькаўшчыны-Беларусі.
Шчаслівых Калядаў і Новага года!
Будзьма разам!
Віншаванне ў адрас Кандыбовича С. Л. з Новым годам і калядамі ад дырэктара дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога запрашае на навучанне грамадзян Расійскай Федэрацыі і, у першую чаргу, з ліку этнічных беларусаў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь грамадзяне РФ могуць паступаць на навучанне за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Беларусі на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Беларусі.
17 сьнежня 2015 г. выйшла распараджэнне Урада РФ пад № 2603-р, г. Масква «Аб прысуджэнні прэмій Урада Расійскай Федэрацыі 2015 у галіне культуры».
"1. прысудзіць прэмію Урада Расійскай Федэрацыі 2015 у галіне культуры: ...
у) Кандыбовічу Сяргею Львовічу, кіраўніку праекта, Казакову Валерыю Мікалаевічу, кіраўніку праекта па міжнародных сувязях, Солапавай Аксане Вячаславаўна, навуковаму кіраўніку праекта, Чэхлову Мікалаю Іванавічу, суаўтару выданняў праекта, – за сацыяльна-асветніцкі праект, прысвечаны 70-годдзю агульнай Перамогі народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне «Памяць аб Вялікай Перамозе як культурна-гістарычная спадчына сучаснага грамадства»; ...”
Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
Дз. Мядзведзеў
IX канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" адбылася 10 сьнежня 2015 г датэрмінова, у сувязі з выбраннем Старшыні рэгіянальнай аўтаноміі беларусаў Масквы Сяргея Львовіча Кандыбовіча Старшынёй Федэральнай аўтаноміі.
26 снежня 2015 года ў Маскоўскай Дзяржаўнай карціннай галерэі народнага мастака СССР Аляксандра Шылава адбудзецца канцэрт Ларысы Трухіной – сябра Рады ФНКА Беларусаў Расіі, выканаўцы народных песень, народнай артысткі Расіі.
85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста, адной з найбольш яркіх і самабытных фігур беларускай літаратуры XX стагоддзя. Яго творчасць адрозніваецца рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем…
Віншуем сябра Рады НКА Беларусаў Расіі, Народную артыстку Расіі Трухіну Ларысу Мікалаеўну з паспяховай абаронай дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства.
Абарона адбылася 12 лістапада ў Дзяржаўным інстытуце мастацтвазнаўства Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.
Упершыню мы сустрэліся са спадарыняй Любоўю на вечарыне памяці Рыгора Барадуліна ў Доме Нацыянальнасцяў у Маскве, якую зладзілі беларусы і апантаныя беларушчынай масквічы. У часе імпрэзы спадарыня Люба чытала свае пераклады невядомых дагэтуль барадулінаўскіх вершаў з уласнага архіва, а таксама знаёміла аўдыторыю з часопісам «Літара¬турная вучоба», №1, за гэты год, дзе названыя пераклады і былі надрукаваныя. Пазней мы сустрэліся з ёй у рэстарацыі маскоўскага Дома Літаратара, каб пагутарыць і пра Барадуліна, і пра цікавасць Масквы да беларускай літаратуры, і пра паэтычны лёс самой паэткі Турбіной, які здзяйсняўся між Мінскам і Масквою.
9 кастрычніка 2015 года адбылося падпісанне пагаднення Аб супрацоўніцтве паміж Грамадскай арганізацыяй «Федэральная Нацыянальна-Культурная Аўтаномія Беларусаў Расіі» у асобе Старшыні ФНКА Кандыбовіча Сяргея Львовіча і Установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» у асобе дырэктара Ляшковіч Алены Раманаўны
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка узнагародзіў мастацкага кіраўніка Беларускага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Кірмаш» (г. Масква) Капчынскую Ірыну Германаўну медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
19-гадовы юнак з расійскай Тулы Алесь Арцёмаў сам вывучыў беларускую мову і піша вершы, развіваючы паэтычныя традыцыі Максіма Багдановіча.
«Беларуски падворак» на фестывалі нацыянальных культур Калінінградскай вобласці. 27 жніўня 2015 года Калінінградскае зямляцтва беларусаў (старшыня Святлана Міхайлаўна Зязера) прыняло актыўны ўдзел у штогадовым фестывалі нацыянальных культур.
9 верасня 2015 года ў Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстава «Якуб Колас і рускія пісьменнікі».
Акцыя «Усе чытаюць М. Багдановіча!» завяршылася ў яраслаўскім мемарыяльным доме-музеі Максіма Багдановіча. Удзельнікам акцыі было прапанавана запісаць відэа з чытаннем вершаў Максіма Багдановіча.
У Калінінградзе адбыліся сустрэчы Старшыні Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі Сяргея Кандыбовіча з кіраўніком НКА «Калінінградскае зямляцтва беларусаў» Святланай Зязера і кіраўніком Аддзялення, Саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ у г. Калінінградзе Васілём Гарбаценка.
5-6 верасня 2015 пад час знаходжання Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіча Сяргея Львовіча ў Рэспубліцы Беларусь у сувязи са святкаваннем Дня беларускай пісьменнасці ў г. Шчучыне адбыліся яго рабочыя сустрэчы з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бузоўскім Ігарам Іванавічам, міністрам інфармацыі РБ Ананіч Ліліяй Станіславаўнай, міністрам культуры РБ Святловым Барысам Уладзіміравічам, міністрам адукацыі РБ Жураўковым Міхаілам Анатольевічам.
7 верасні 2015 у Мінску прайшлі рабочыя сустрэчы Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі С.Л. Кандыбовіча са Старшынёй Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Гардзейчыкам Іванам Аркадзьевічам і з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алёнай Ляшковіч.
У старадаўнім заўральскім горадзе Шадрынску Цэнтр рускай народнай культуры «Лад» і Курганскі нацыянальны культурны цэнтр беларусаў Заўралля «Бацькаўшчына» адкрылі Куток беларускай культуры.
4 верасня 2015 Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Сяргеем Кандыбовічам і яго намеснікам Валерыем Казаковым.
2 верасня 2015 у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся круглы стол «Беларусь-Расія: агульны погляд у будучыню».
20 і 21 жніўня 2015 г. Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі Сяргей Львовіч Кандыбовіч і члены Савета ФНКА Мікалай Пятровіч Камароў, Аксана Вячаславаўна Солапава і Валеры Сяргеевіч Емец сустракаліся з намеснікам старшыні Ўсеўкраінскага саюза беларусаў Аляксандрам Віктаравічам Драгуном.
У 50/51 склад экіпажа ўвойдуць Алег Навіцкі, амерыканка Пэгі Ўітсан (Peggy Whitson) і француз Тама Пяскэ (Thomas Pesquet). Яны адправяцца на арбітальную станцыю 15 лістапада 2016 года на касмічным апараце «Саюз».
Касманаўты правядуць на станцыі 164 дні. 30 сакавіка 2017 года да іх далучыцца яшчэ адна тройка з 51/52 складу МКС. Гэта будуць расейцы Аляксандр Місуркін і Мікалай Ціханаў, а таксама прадстаўнік ЗША Марк Томас Вандзэ. Зноў на Зямлю Алег Навіцкі і яго калегі вернуцца толькі 28 красавіка 2017 года.
Галоўная мэта Асацыяцыі – дасягненне міжнацыянальнай згоды і супрацоўніцтва этнасаў Рэспублікі Крым і садзейнічанне развіццю сацыяльна-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва ў Рэспубліцы Крым.
Кансультатыўны савет звярнуўся да Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай прапрацаваць сумесна з зацікаўленымі з улікам прапаноў прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый за мяжой некалькі пытанняў.
На здымку: Ганаровую грамату Ніне Васілеўне ўручае 22 мая г.г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у РФ Ігар Віктаравіч Петрышэнка.
Заўчасна пайшла з жыцця найзырчэйшы прадстаўнік беларускага народа. Усё сваё жыццё яна аддала справе развіцця і прасоўвання беларускай культуры ў Расіі.
Ніну Васілеўну адрознівалі самаадданая вернасць любімай справе, найвышэйшая адказнасць і сціпласць.
У Растоўскай вобласці 7 ліпеня прайшоў фестываль «Купалава лета на Доне», які сабраў каля шасці тысяч гасцей і ўдзельнікаў. Ужо ў 4-ы раз прайшоў гэты свята ў станіцы Кагальницкой.
Фестываль ужо стаў сімвалам дружбы народаў, якія жывуць на Доне. Яго арганізатарам выступае нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Растоўскай вобласці.