26 красавіка — Дзень чарнобыльскай трагедыі (1986).
21 красавіка — 185 гадоў з дня нараджэння Віктара Отана Сямёнавіча Каліноўскага (1833, Гродзенскі пав. – 1862), гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг.
24 мая — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
Каляндар памятных датРэспубліканскі інстытут вышэйшай школы з радасцю запрашае Вас да ўдзелу ў 4-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 20 жніўня па 1 верасня 2018 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
25-29 красавіка 2018 года партнёр ФНКА Беларусаў Расіі - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - у рамках Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь - праводзіць XII Міжнародную навуковую канферэнцыю "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання,вывучэння, успрымання", да ўдзелу ў якай запрашае ўсіх зацікаўленых.
Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) «Беларусы Расіі» створана 24 красавіка 1999 года ў адпаведнасці з Федэральным законам Расійскай Федэрацыі «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі». Зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Расіі 6 жніўня 1999 года. Старшынёй Рады ФНКА «Беларусы Расіі» на гэтым з'ездзе быў абраны Францішак Пятровіч Каўрыга.
2 кастрычніка 2002 года ў Маскве прайшоў II з'езд ФНКА «Беларусы Расіі». У рабоце з'езда прынялі ўдзел каля 500 дэлегатаў і гасцей з большасці рэгіёнаў Расіі - прадстаўнікі рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў, беларускіх зямляцтваў, беларускіх нацыянальна-культурных цэнтраў і клубаў беларусаў.
У 2013 годзе на пазачарговым V з'ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» ў Статут аўтаноміі былі ўнесены змены, аўтаномія стала называцца Грамадская арганізацыя Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.
Грамадская арганізацыя «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі» - грамадскае аб'яднанне грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія залічаюць сябе да этнічнай супольнасці беларусаў альбо выяўляюць цікавасць да гісторыі, культуры, мовы, традыцый, звычаяў, самабытнасці беларускага народа.
Аўтаномія адкрыта да супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі нацыянальна-культурнага профілю.