Частыя пытанні
31.08.2025 Міхась, Белакурыха, Алтай
Пытанне
Збіраў унука ў школу ды наважыўся распавесці яму, як называліся школьныя прылады ў маім дзяцінстве: падручнікі, сшыткі, асадкі… і тут забуксаваў… Дапамажыце, калі ласка, а то перад унукам сорамна…
Адказ
Прыгадайма школьныя прылады (рыштунак школьніка):
падручнік учебник
сшытак тетрадь
сшытак у клетачку, у лінейку тетрадь в клеточку, в линейку
аловак просты альбо каляровы карандаш простой или цветной
вастрылка точилка
асадка ручка
гумка, сцірка ластик
фарбы краски
пэндзлікі кисточки
нажніцы ножницы
ліноўка линейка
трыкутнік треугольник
транспарцір транспортир
лекала, клей, кардон, пенал, лекало, клей,картон, пенал
каляровая папера цветная бумага
вокладкі обложки
тэчкі папки
вільготныя сурвэткі влажные салфетки
заплечнік рюкзак
Аднак не забывайма апошнія рэкамендацыі Роспотребнадзора:
з улікам камплекта падручнікаў і пісьмовага прыладдзя заплечнік школьнікаў павінен важыць не больш за:
1,5 кг для вучняў першага-другога класаў;
2 кг для трэціх-чацвёртых класаў;
2,5 кг для пятых-шостых класаў;
3,5 кг для сёмых-восьмых класаў;
і 4 кг для дзевятых-адзінаццатых класаў.
/Раман Чырвонцаў/
10.10.2020 Vera Tsukanova, Research fellow, Philipps-Universität Marburg
Пытанне
Адказ
Спадар произошёл от гаспадар (хозяин) – Человек, обладающий хозяйством, самостоятельный, заможны (обеспеченный), то есть человек самостоятельный, независимый, достойный уважения...
05.09.2017 Міхась Дакутовіч, Сургут
Пытанне
Адказ
У 2016 годзе па выніках галасаваньня прафэсійнага журы, якое складаецца з пісьменьнікаў і паэтаў, аўтараў кніжак, прэмію «Кніга году» атрымала паэтка Наста Кудасава за зборнік вершаў «Маё невымаўля». Другое і трэцяе месца падзялілі кнігі Ўладзімера Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» і «Бэзавы і чорны» Альгерда Бахарэвіча.
У народным галасаваньні за «Кнігу году» перамагла кніга Андруся Горвата «Радзіва Прудок». У першую тройку ўвайшлі таксама «Айчына. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Ўладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава і «1813» Уладзімера Садоўскага.
08.02.2016 Андрэй, г. Цюмень
Пытанне
Адказ
Нобелеўская прэмія - адна з найбольш прэстыжных міжнародных прэмій, якія штогод прысуджаецца за выдатныя навуковыя даследаванні, рэвалюцыйныя вынаходствы ці буйны ўклад у культуру або развіццё грамадства, што “прынесла найбольшую карысць чалавецтву”.
Да апошяга часу беларусаў на гэтым полі не было. Паспрабуем пашукаць сярод Нобелеўскіх лаўрэатаў хаця б ураджэнцаў з Беларусі ці асоб, родавыя карані якіх знаходзяцца на беларускай зямлі…
01.09.2015 Сяргей, г. Мінск
Пытанне
Адказ
Свае ФНКА маюць азербайджанцы, асірыйцы, беларусы, габрэі, казахі, карачаеўцы, карэйцы, курды, лезгіны, літоўцы, расійскія немцы, палякі, татары, цыганы і чувашы.
27.07.2015 Раман
Пытанне
Выпадкова даведаўся, што мой любімы пісьменнік Айзек Азімаў нарадзіўся ў мястэчку Пятровічы Магілёўскай вобласці, яго бацькі, якія працавалі ў Беларусі млынарамі, у 1923 г. павезлі будучае сьвяціла навуковай фантастыкі ў ЗША.
А хто яшчэ з вялікіх мае, меў беларускія карані?
Адказ
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь дае такую інфармацыю.
Многія вядомыя людзі – ад святых сярэдневякоўя да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці – ураджэнцы Беларусі
11.06.2015 Сцяпан, г. Лепель
Пытанне
Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, жонка – грамадзянка РФ, тыдзень таму ў г. Клін Цвярской вобласці нарадзіла сына. Ці можна аформіць нашага сына грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?
Адказ
Так, можна. Калі хаця б адзін з бацькоў нованароджанага з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, – дзіця, незалежна ад месца нараджэння, набывае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь па нараджэнні (артыкул 13 Закона РБ «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 01.08.2002).