24 красавіка спаўняецца 190 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы.
23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка.
21 красавіка спаўняецца 105 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”.
26 красавіка 1986 — 40 гадоў з часу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
з Выдавецкім домам «Звязда»
Рэвізійная камісія
Рэвізійная камісія Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі абіраецца З'ездам для ажыццяўлення кантролю за фінансава-гаспадарчай і статутнай дзейнасцю ў ФНКА.
Рэвізійная камісія абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.
Старшыня Рэвізійнай камісіі абіраецца з ліку яе сябраў простай большасцю галасоў тэрмінам на 5 гадоў і ажыццяўляе кіраўніцтва Камісіяй.
Рэвізійная камісія ажыццяўляе кантроль выканання рашэнняў З'езда і Рады ФНКА; праводзіць рэвізію фінансава-гаспадарчай дзейнасці ФНКА не радзей аднаго разу ў год; мэтавыя і пазапланавыя праверкі, ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, якiя не супярэчаць Статуту і дзейнаму заканадаўству Расійскай Федэрацыі.
Аб сваёй дзейнасці Рэвізійная камісія дае справаздачу на З'ездзе, а паміж з'ездамі штогод інфармуе пра яе Савет.
Пры выяўленні парушэнняў Рэвізійная камісія пісьмова паведамляе пра гэта Старшыні ФНКА з прапановамі аб шляхах ліквідацыі выяўленых недахопаў, а таксама можа звярнуцца ў Савет з патрабаваннем аб правядзенні пазачарговага (пазапланавага) пасяджэння Савета, альбо аб скліканні пазачарговага З'езду.
Пасяджэнні Рэвізійнай камісіі склікаюцца яе Старшынёй па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у год.
У склад Рэвізійнай камісіі аўтаноміі, абранай 22 траўня 2015 году Шостым З'ездам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, уваходзяць: