Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Дзейнасць

Грамадская арганізацыя «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі» - грамадскае аб'яднанне грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія залічаюць сябе да этнічнай супольнасці беларусаў альбо выяўляюць цікавасць да гісторыі, культуры, мовы, традыцый, звычаяў, самабытнасці беларускага народа.

Дзейнасць аўтаноміі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, федэральнымі законамі "Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі", "Аб грамадскіх арганізацыях», «Аб некамерцыйных арганізацыях» і іншымі нарматыўна-прававымі актамі, якія дзейнічаюць у Расійскай Федэрацыі, Статутам аўтаноміі, а таксама з улікам закона Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа".

Дзейнасць сяброў аўтаноміі ажыццяўляецца ў мясцовых, рэгіянальных і федэральнай аўтаноміях беларусаў Расіі.

Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці ФНКА з'яўляюцца:

  • свабоднае волевыяўленне грамадзян, якія залічаюць сябе да беларускага этнасу;
  • добраахвотнасць і законнасць;
  • самаарганізацыя і самакіраванне;
  • разнастайнасць дэмакратычных формаў ўнутранай арганізацыі дзейнасці аўтаноміі;
  • узаемная павага рэлігійных, партыйных і палітычных прыхільнасцяў сяброў арганізацыі;
  • супрацоўніцтва і ўзаемадапамога з іншымі беларускімі арганізацыямі нацыянальна-культурнага профілю і сябрамі такіх арганізацый;
  • паважанне мовы, культуры, традыцый і звычаяў грамадзян іншых этнічных супольнасцяў, супрацоўніцтва з іх арганізацыямі нацыянальна-культурнага профілю;
  • адмова ад усялякай праявы і прапаганды гвалту, распальвання нацыянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці.