Калі вас зацікавіла дзейнасць нацыянальна-культурнай аўтаноміі (НКА) і вы вырашылі далучыцца да яе – адкрыйце нашу карту размяшчэння НКА беларусаў і праверце свой рэгіен: якая мясцовая аўтаномія існуе ў месцы вашага пражывання. Па ўказаных адрасах, тэлефонах, e-mail вы зможаце ўдакладніць парадак падлучэння да дзейнасці мясцовай аўтаноміі беларусаў.
Калі ў месцы вашага пражывання няма мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў, але вы ўжо працуеце ў якім-небудзь аб'яднанні беларусаў нацыянальна-культурнага профілю – звярніцеся па ўказаных адрасах, тэлефонах, e-mail да Выканаўчага дырэктара ці Старшыні ФНКА ў Маскве.
Калі ў месцы вашага пражывання няма мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў, вам давядзецца, аб'яднаўшыся з іншымі беларусамі вашага рэгіену, заняцца стварэннем мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў вашай вескі, пасёлка, горада, раёна.
3.1. Звярнуцца да мясцовай адміністрацыі, паведаміць аб маючым адбыцца стварэнні новай грамадскай арганізацыі – мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў, запрасіць на устаноўчы сход кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі, высветліць магчымасць прадастаўлення для сходу адпаведнага памяшкання.
3.2. Даць аб'яву ў мясцовыя СМІ аб маючым адбыцца праз месяц ці болей ўстаноўчым сходзе па стварэнні новай грамадскай арганізацыі – мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў з запрашэннем на яго ўсіх зацікаўленых асоб (грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія залічаюць сябе да этнічнай супольнасці беларусаў, а таксама асоб, якія выяўляюць цікавасць да гісторыі, мовы, культуры, традыцый і звычаяў беларускага народа).
3.3. Разам з аднадумцамі азнаеміцца з федэральнымі законамі «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі» (НКА), «Аб грамадскіх аб'яднаннях», «Аб некамерцыйных арганізацыях» у частцы, што датычыцца стварэння мясцовай НКА; падрыхтаваць праект статута аўтаноміі (у якасці арыентыру можна ўзяць змешчаны на сайце Статут Мясцовай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Замаскварэчча»); падрыхтаваць прапановы па найменню арганізацыі, а таксама кандыдатурах у Раду НКА і Рэвізійную камісію.
3.4. Да сходу падрыхтаваць наглядныя матэрыялы (у тым ліку з інтэрнэту), беларускія кнігі, часопісы, газеты, аўдыё і відэазапісы беларускай музыкі, дакументальныя або мастацкія фільмы.
3.5. Ход устаноўчага сходу аформіць пратаколам (у якасці арыентыру можна ўзяць змешчаны на сайце Пратакол устаноўчага сходу).
З гэтага моманту грамадская арганізацыя створана і можа дзейнічаць у адпаведнасці са сваім Статутам.
Дзяржаўная рэгістрацыя мясцовай нацыянальна-культурнай аўтаноміі выконваецца ў мясцовым Упраўленні Міністэрства юстыцыі ў адпаведнасці з Адміністрацыйным рэгламентам, зацверджаным загадам Мінюста Расіі ад 30.12.2011 № 455 (гл. пункты 29, 38-45, 50 Рэгламенту).
Мэтазгодна папярэдне вывучыць інфармацыю пра рэгістрацыю некамерцыйных арганізацый, размешчаную на сайце мясцовага Ўпраўлення Мінюста або наведаць яго, узяць рэквізіты для аплаты дзяржпошліны. Затым, падрыхтаваўшы і аформіўшы ўсе неабходныя дакументы, здаць іх на рэгістрацыю ва Ўпраўленне юстыцыі, унесці ў іх па патрабаванню чыноўніка карэктывы і дачакацца выдачы пасведчання аб рэгістрацыі.
Пасля атрымання Пасведчання аб рэгістрацыі аўтаноміі варта паведаміць пра гэта ў Рэгіянальную і Федэральную нацыянальна-культурныя аўтаноміі беларусаў, а таксама на пасяджэнні Савета аўтаноміі абмеркаваць пытанне ўступлення ў Рэгіянальную (або Федэральную) НКА беларусаў.
Нацыянальна-культурная аўтаномія мае права атрымліваць падтрымку з боку органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання, неабходную для захавання нацыянальнай самабытнасці, развіцця нацыянальнай (роднай) мовы і нацыянальнай культуры; звяртацца ў органы заканадаўчай (прадстаўнічай) і выканаўчай улады, органы мясцовага самакіравання, прадстаўляючы свае нацыянальна-культурныя патрэбы; ствараць сродкі масавай інфармацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Расійскай Федэрацыі, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю на нацыянальнай (роднай) мове; захоўваць і ўзбагачаць гістарычную і культурную спадчыну, мець свабодны доступ да нацыянальных культурных каштоўнасцяў; прытрымлівацца нацыянальных традыцый і звычаяў, адраджаць і развіваць народныя мастацкія промыслы і рамествы; ствараць прыватныя адукацыйныя арганізацыі і навуковыя арганізацыі, установы культуры і забяспечваць іх функцыянаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.