Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.
Ближайшая памятная дата
Каляндар памятных дат Супрацоўніцтва
з Выдавецкім домам «Звязда»
Навіна дня
Архіў навін

Прэзентацыя беларуская мовы ў Алушцінская дзіцячай бібліятэцы

Опубликовано: 02.03.2026
Прэзентацыя беларуская мовы ў Алушцінская дзіцячай бібліятэцы
20 лютага 2026 года ў Алушцінскай дзіцячай бібліятэцы прайшла прэзентацыя беларускай мовы для вучняў МАУ «Школы-ліцэя №1 імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Георгіевіча Саранчова», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Правёў мерапрыемства намеснік Старшыні Савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Рэспублікі Крым "Беларусы Крыму", Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Крым Віталь Бартохаў.

Удзел дэлегацыі ФНКА Беларусаў Расіі ў свяце "Купалле"

Опубликовано: 24.07.2025

5-6 ліпеня 2025 года, у адпаведнасці з планам Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гг. (падпраграма «Беларусы ў свеце»), зацверджаным міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дэлегацыя ФНКА Беларусаў Расіі на чале са Старшынёй ФНКА Беларусаў Расіі Сяргеем Львовічам Кандыбовічам прыняла ўдзел у свяце, якое сімвалізуе беларуска-расійскае сяброўства – «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). 
Члены дэлегацыі наведалі тэматычныя пляцоўкі і выставачныя праекты рэгіёнаў Беларусі і Расіі з прэзентацыйнымі экспазіцыямі, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну, самабытную народную культуру, творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; тэматычныя пляцоўкі, прымеркаваныя да 80-годдзя Вялікай Перамогі, канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі» з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў. У фестывалі прынялі ўдзел 29 рэгіёнаў Расіі.

Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”

Опубликовано: 27.09.2024

15-26 верасня 2024 года ў сталіцы Расіі прайшоў Форум “Гісторыя, якую мы ствараем разам”, прымеркаваны да 25-годдзя ўтварэння грамадскай арганізацыі “Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі”. Імпрэза аб’яднала шырокае кола беларусаў Масквы, Маскоўшчыны ды дэлегатаў з 27 рэгіёнаў Расіі, што дало магчымасць дэталёва абмеркаваць надзённыя пытанні захавання нашае культурнае спадчыны.

Прэзентацыя другога выдання білінгвальнай Анталогіі беларускай паэзіі ў серыі СЛАВЯНСКАЯ ПАЭЗІЯ ХХ-ХХІ АД ВЕКУ Ў ВЕК

Опубликовано: 15.02.2024

02 лютага 2024 у "Доме Растовых" (Паварская вуліца 52) у Асацыяцыі саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная выхаду ў свет другога выдання білінгвальнай Анталогіі беларускай паэзіі ў серыі СЛАВЯНСКАЯ ПАЭЗІЯ ХХ-ХХІ АД ВЕКУ Ў ВЕК.