24 красавіка спаўняецца 190 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы.
23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка.
21 красавіка спаўняецца 105 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”.
26 красавіка 1986 — 40 гадоў з часу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
з Выдавецкім домам «Звязда»
Мэты і задачы
- Рашэнне пытанняў захавання і развіцця самабытнасці беларусаў Расіі як прадстаўнікоў беларускага этнасу і як аднаго з народаў Расійскай Федэрацыі;
- захаванне і развіццё беларускай культуры, нацыянальнай мовы, народных традыцый, звычаяў, самабытнасці і іншых элементаў беларускага нацыянальнага ўкладу жыцця;
- садзейнічанне адраджэнню, захаванню і развіццю нацыянальнай самасвядомасці і самабытнасці беларусаў, што па тых ці іншых прычынах апынуліся за межамі гістарычнай радзімы;
- усталяванне і падтрыманне культурных сувязяў паміж грамадскімі арганізацыямі беларусаў у Расійскай Федэрацыі;
- падтрымка творчай дзейнасці грамадзян, якія з'яўляюцца носьбітамі і распаўсюджвальнікамі матэрыяльных і духоўных традыцый беларускага народу;
- садзейнічанне шырокаму азнаямленню жыхароў Расіі з гістарычнай, духоўнай і культурнай спадчынай беларусаў і сучаснымі дасягненнямі беларускага народу;
- выяўленне, захаванне і памнажэнне гістарычных і культурных помнікаў, звязаных з Беларуссю, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі;
- умацаванне дружалюбных сувязяў беларусаў Расіі з іншымі народамі Расіі і імкненне да ўзаемаабагачэнню іх культур;
- выхаванне падрастаючага пакалення беларусаў на прыкладах сваёй нацыянальнай гісторыі, культурна-гістарычных традыцый і духоўна-маральных нормаў беларускага народу.