14 кастрычніка — 125 гадоў назад нарадзіўся Адам Бабарэка (1899 - 1938), беларускі пісьменнік
Каляндар памятных датРэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая пройдзе ў анлайн-рэжыме з 17 жніўня па 28 жніўня 2020 года.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 1 па 12 ліпеня 2019 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Цэнтр славянскіх культур правёў Фестываль славянскіх культур «СЛАВный день», прымеркаваны да Дня славянскага пісьменства і культуры.
Што-што, а лялечны тэатр у нашым культурным асяроддзі з'яўляецца неаспрэчным прадметам увагі і ўсеагульнага гонару. Маецца на ўвазе, вядома, асаблівая форма тэатральнага мастацтва, а не спектаклі для дзяцей. Таму так дарэчы, хоць і раз на два гады, збірацца на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек у Мінску. Чарговы, ужо дзясяты, распачаўся ўчора і традыцыйна прапанаваў гледачу беларускую праграму, у якой па азначэнні павінен быць прадстаўлены кожны беларускі лялечны тэатр, і замежную, куды ўпершыню трапілі пастаноўкі з Ірана, Балгарыі і Іспаніі. З такой нагоды мы сустрэліся з Аляксеем Ляляўскім, галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, мастацкім кіраўніком фестывалю, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі — увогуле культавай асобай у сваёй сферы, чые прафесійныя кантакты звязаны таксама з Расіяй, Германіяй, Польшчай, Бельгіяй, Фінляндыяй, Нідэрландамі... Так ці інакш, пра лялечны тэатр у нашай краіне наўрад ці хто ведае больш за яго, таму да Аляксея Ляляўскага мы прыйшлі як да рэжысёра, адборшчыка і, што немалаважна, гледача.
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы з радасцю запрашае Вас да ўдзелу ў 4-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ладзіцца з 20 жніўня па 1 верасня 2018 г. пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
25-29 красавіка 2018 года партнёр ФНКА Беларусаў Расіі - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - у рамках Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь - праводзіць XII Міжнародную навуковую канферэнцыю "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання,вывучэння, успрымання", да ўдзелу ў якай запрашае ўсіх зацікаўленых.
Дзень беларускага пісьменства: 1–3 верасня 2017 г. г. Полацк 30 жніўня – 3 верасня 2017 года – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Запрашаем Вас прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. 01.07—16.07 2017 г. Рэспубліка Беларусь, г. Мінск.
13 сакавіка 2017 у ДКК Пасольства Беларусі ў Расіі адбудзецца прэзентацыя турыстычных магчымасцяў Беларусі, у рамках якой беларускія кампаніі распавядуць аб канцэпцыі «Знайдзі сваю Беларусь», арыентаванай на турыстаў з Расіі.
19 студзеня 2017 года ў Пушкінскім ДК пад Санкт-Пецярбургам адбудзецца канцэрт рэгіянальнага ансамбля беларусаў «Рэтра-Хіт», прысвечаны заснавальніку легендарнага ансамбля «Песняры» У. Мулявіну.
22 лістапада - 7 снежня 2016 г. у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» г. Мінска пройдзе фотавыстава «Беларускія акцёры ў расейскім кіно, расейскія акцёры ў беларускіх фільмах».
Ўстаноўка памятнага каменя беларускаму князю Мікалаю Радзівілу ў месцы яго гібелі ва Усходняй Прусіі. Гусевский раен Калінінградскай вобласці — лістапад 2016 г.
Міжрэгіянальнае свята беларускай творчасці «У гасцях у Лявоніхі» ў г. Новасібірску, 14-16 кастрычніка 2016 г.
Дзень Народнага Адзінства ў Екацярынбургу, 4 лістапада 2016 г.