24 красавіка спаўняецца 190 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы.
23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка.
21 красавіка спаўняецца 105 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”.
26 красавіка 1986 — 40 гадоў з часу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
з Выдавецкім домам «Звязда»
З'езд ФНКА
З'езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі з'яўляецца вышэйшым кіруючым органам ФНКА.
З'езд склікаецца не радзей за адзін раз у 5 гадоў. Рашэнне аб скліканні чарговага з'езду прымаецца Радай ФНКА. Пазачарговы З'езд можа склікацца па рашэнні Рады ФНКА, або па рашэнню не менш адной траціны сябраў ФНКА, або па патрабаванні Рэвізійнай камісіі.
З'езд з'яўляецца правамоцным, калі зарэгістраваныя і ўдзельнічаюць у яго рабоце выбраныя дэлегаты ад больш за палову рэгіянальных і мясцовых НКА беларусаў Расіі, якія з'яўляюцца членамі ФНКА, і больш за палову грамадзян-членаў ФНКА ў выпадку адсутнасці нацыянальна-культурнай аўтаноміі на тэрыторыі адпаведнага суб'екта РФ.
Рашэнні, прынятыя на З'ездзе, абавязковыя для ўсіх сябраў аўтаноміі.
Першы, устаноўчы З'езд ФНКА адбыўся ў Маскве 24 красавіка 1999 году.
22 мая 2015 году ў Маскве ў рабоце Шостага З'езду Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі прынялі ўдзел дэлегаты ад двадцаці дзевяці нацыянальна-культурных аўтаномій-членаў ФНКА.
Пастанова VІ З'езда Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі. (pdf, 163 Кб.)