24 красавіка спаўняецца 190 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы.
23 красавіка спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886 – 1941), беларускага пісьменніка.
21 красавіка спаўняецца 105 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”.
26 красавіка 1986 — 40 гадоў з часу катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
з Выдавецкім домам «Звязда»
Старшыня
Кіраўніком ФНКА з'яўляецца Старшыня аўтаноміі, які выбіраецца З'ездам тэрмінам на 5 гадоў і можа быць абраны на новы тэрмін.
На Старшыню аўтаноміі ўскладаецца агульнае кіраўніцтва дзейнасцю ФНКА і Радай аўтаноміі.
На першым, ўстаноўчым З'ездзе ФНКА 24 красавіка 1999 году Старшынёй Рады аўтаноміі быў абраны Францішак Пятровіч Каўрыга.
З 2010 да 2015 году Старшынёй ФНКА быў Валеры Мікалаевіч Казакоў – вядомы беларускамоўны і рускамоўны пісьменнік, кандыдат сацыялагічных навук, Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Сібірскай федеральнай акрузе.
22 мая 2015 году Шосты З'езд Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі абраў на пасаду Старшыні ФНКА Сяргея Львовіча Кандыбовіча — доктара псіхалагічных навук, прафесара, вядомага вучонага ў галіне ваеннай і сацыяльнай псіхалогіі, педагогікі, ваеннай справы.