24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датГэта якраз тая абаяльная і моцная духам жанчына, дзякуючы якой адчуваецца бадзёры пульс беларускага жыцця ў Паволжы. І нам прыемна, што справы Ірыны Міхайлаўны знаходзяць прызнанне. У прыватнасці, нядаўна, калі адзначаўся Дзень Расіі, губернатар Самарскай вобласці Мікалай Мяркушкін уручаў губернскія прэміі ды гранты ў галіне культуры і мастацтва. У сценах Дома Урада былі ўшанаваны 29 чалавек. Дыплом і нагрудны знак лаўрэата атрымала і прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў “Руска-Беларускае Братэрства 2000” Ірына Глуская. Так ацэнены яе праект “Фестывалі маёй душы” — своеасаблівы творчы дыялог беларускага і рускага мастацтваў. З 2004 года ў нас праходзяць абласныя дзіцяча-юнацкія фэсты-конкурсы беларускага і руска-беларускага мастацтваў: “Беларусь — мая песня!” і “Единство”. Ірына Глуская іх заснавала, праводзіць пры падтрымцы актыву суполкі. Далучаем да справы навучэнцаў агульнаадукацыйных, музычных і школ мастацтваў, цэнтраў пазашкольнай адукацыі і развіцця дзяцей. Асаблівасць творчых форумаў і ў тым, што яны маюць інклюзіўную скіраванасць: у іх удзельнічаюць як здаровыя дзеці, так і дзеці з адметнасцямі развіцця, розных нацыянальнасцяў. Яны спазнаюць культуру народаў Беларусі ды Расіі.
Сёлета магчымасці ўдзелу ў праектах пашырыліся: на фэсце “Беларусь — мая песня!” паспяхова рэалізавана ідэя Ірыны Глускай — ладзіць завочныя туры для ўдзельнікаў з іншых гарадоў і краін. Цяпер для юных талентаў з абмежаванымі магчымасцямі з’явілася дадатковая фестывальная пляцоўка, каб заявіць пра сябе, паказаць здольнасці. Пашырэнню беларускай культуры ў рэгіёне абавязкова паспрыяе і распрацаванае, а потым падпісанае Ірынай Глускай з партнёрамі Пагадненне аб творчым супрацоўніцтве з адукацыйнымі ўстановамі гарадской акругі Самара. Цяпер у творчых партнёрах суполкі — школы №101, 80, 124, 36, дзіцячыя музычныя школы №7, 6, 20, цэнтры “Творчасць” і “Пошук”.
У час цырымоніі ўзнагароджання адзначалася: шэраг праектаў лаўрэатаў атрымаў міжнароднае прызнанне, у іх ліку і “Фестывалі маёй душы”. “Я — дачка вайскоўца, наша сям’я прыехала ў Куйбышаў у 1974-м да новага месца службы бацькі, — сказала Ірына Міхайлаўна. — І з таго часу я жыву і працую ў гэтым горадзе, які стаў для мяне родным, але сваю беларускую культуру не забываю ні на імгненне. А ў 2000-м ініцыявала стварэнне абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі, якую па гэты дзень і ўзначальваю. Сёлета мы адзначаем 15-гадовы юбілей. І для мяне як прафесійнага юрыста ўзнагарода асабліва дарагая: гэта высокая ацэнка маёй грамадскай дзейнасці”.
Кіраўніца самарскіх беларусаў, падзякаваўшы губернатару за ўзнагароду, адзначыла: увага з боку ўлады — стымул для далейшай актыўнай працы. Губернатар выказаў спадзяванне, што досвед Ірыны Міхайлаўны ў гэтым пытанні будзе запатрабаваны не толькі ў Самарскай вобласці, але і краінах блізкага і далёкага замежжа. Ён таксама адзначыў: наша супляменніца праводзіць вялікую рознабаковую працу па стварэнні станоўчага іміджу Самарскага рэгіёна ў Беларусі. Пасля цырымоніі губернатар абмеркаваў з лаўрэатамі найбольш значныя падзеі ў жыцці вобласці. Ён падзякаваў лаўрэатам за іх уклад у культурнае развіццё вобласці: “Вы рэалізуеце ўнікальныя праекты ў розных галінах культуры. Вашы фэсты, спектаклі ды кнігі не маюць аналагаў у краіне”.
Мы, члены суполкі, таксама віншуем нашу Ірыну Міхайлаўну з уручэннем губернскай прэміі. Жадаем добрага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і справах. У прыўзнятым настроі разам з ёю адзначалі мы Дзень Расіі. Плошча імя Куйбышава стала цэнтрам свята: сабраліся больш за 30 тысяч чалавек. У час праграмы “Россия — Родина моя!” працавалі і этнапляцоўкі, прадстаўляючы культуру і мастацтва шматнацыянальнай самарскай зямлі. І дарослыя, і дзеці ўдзельнічалі ў нацыянальных гульнях і шматэтнічным карагодзе Дружбы. А выстава-прэзентацыя нашай суполкі карысталася асаблівым поспехам. Можна было палюбавацца вырабамі народных майстроў, нават сфатаграфавацца ва ўпрыгажэннях з саломкі, пагартаць свежую газету з Беларусі “Голас Радзiмы”, пазнаёміцца з нашым часопісам “Адзiнства (Единство)”.
На сцэне Дома дружбы народаў выступалі нацыянальныя гурты, у тым ліку і наш ансамбль “Каданс”. Гучалі беларускія і рускія песні. Гледачы падпявалі, было шмат апладысментаў. У тым ёсць заслуга Іны Сухачэўскай, мастацкага кіраўніка гурта. Яна педагог па вакале вышэйшай катэгорыі, і да кожнага свята гурт рыхтуе арыгінальныя вакальна-харэаграфічныя нумары. Салісткі спяваюць на беларускай і рускай мовах, у прыгожых касцюмах, у іх выдатныя вакальныя здольнасці. Удзельнікаў свята віншаваў губернатар вобласці, у канцэртнай праграме выступілі вядомыя артысты .