Рус | Бел
Урокі патрыятызму ў музеі паэта

Урокі патрыятызму ў музеі паэта

19.09.2015      970
Урокі патрыятызму ў музеі паэта

У Музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі патрыятычныя заняткі праводзяцца па плакатах, якія падарыў музею ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адольф Мішын

Даўно скончылася тая вайна, і ў школу ўжо ходзяць праўнукі салдат-пераможцаў. Што ведаюць яны пра подзвігі продкаў? Ці разумеюць, якім пакутным быў іхні шлях да Перамогі? Дзеці спрабуюць адказаць на пытанні на занятках “Плакаты Вялікай Айчыннай вайны”, якія праводзіць Музей Максіма Багдановіча для школьнікаў 1-5 класаў. 

Гасцей сустракае супрацоўніца музея, Любоў Валер’еўна Аўдзеева, у ваеннай форме — і дзеці настройваюцца на сур’ёзны лад. Потым і слухаюць экскурсавода, і самі далучаюцца да гутаркі. Сэнсавы цэнтр заняткаў — вядомыя агітплакаты “Родина-Мать зовет!», “Будь Героем!”, “Защитим родную Москву!”, “Три года войны” ды іншыя. Дзеці згадваюць асноўныя даты, падзеі вайны. Калі яна пачалася? Што гэта такое? Пытаннямі скіроўваецца гутарка. Дзеці расказваць пра лёсы сваякоў, якія вайну перажылі. “Вайна заўсёды цесна яднае лёсы чалавека і краіны. У памяць пра загінулых герояў, якія цаной свайго жыцця абаранялі Радзіму, давайце ўстанем і правядзем хвіліну маўчання”, — пасля такіх слоў Любові Валер’еўны дзеці ўстаюць з месцаў. 

Юны ўзрост — якраз той час, калі душы адкрытыя для дыялогу, размовы пра вечныя каштоўнасці, высокія ідэалы. Прыемна бачыць, што юныя наведнікі музея ганарацца сваімі продкамі, якія выжылі ў цяжкія гады, адстаялі Радзіму. А хто пра тое не ведае, то пасля заняткаў у музеі паспрабуе даведацца. 

Плакаты ў фонд Музея Максіма Багдановіча перадаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адольф Арсенавіч Мішын, цяпер ужо нябожчык. Яго сын разам з сям’ёй жыве ў Мінску, і ветэран часта бываў там. Ён, дарэчы, вельмі захапляўся саломапляценнем, купіў ў Мінску кнігі ды па іх асвоіў рамяство. І цяпер у Музеі Максіма Багдановіча вісяць два саламяныя павукі — гэта, як вядома, беларускі народны абярэг для жытла, стаіць некалькі саламяных вазаў. Пасля смерці ветэрана яго жонка перадала плакаты ў музей на пастаяннае захоўванне, і яны, як бачым, не пыляцца ў запасніках. А плакаты — гэта камплект з 24 рэпрадукцый, выдадзены у 1980-м, да 35-годдзя Перамогі, у ленінградскім выдавецтве “Аврора”.

Аўтар: Алена Лебедзева, г. Яраслаўль

Каментар да фатаграфіі

У зале Музея Максіма Багдановіча — плакаты ваеннага часу

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар