Рус | Бел

Сяброўства прымнажае сілы

15.04.2016      1237
Сяброўства прымнажае сілы

Дзень яднання народаў Беларусі ды Расіі святкавалі ў Цюмені разам з курсантамі-беларусамі

Як вядома, беларусаў у Сібіры шмат: паводле перапісаў, у нашай вобласці з яе аўтаномнымі акругамі — больш за 50 000 нашых супляменнікаў. І многія памятаюць пра родавыя карані, падтрымліваюць стасункі з зямлёю продкаў. Урачыстасць да Дня яднання праходзіла ў канцэртнай зале Цюменьскага дзяржінстытута культуры, яе ладзілі абласныя грамадскія суполкі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь” (старшыня Марыя Піскун) і “Саюз — інтэграцыя брацкіх народаў” (кіраўнік Уладзімір Шугля). З віншавальнімі словамі да ўсіх звярнуліся першы намеснік старшыні абласной Думы Андрэй Арцюхоў, супрацоўнік абласнога Камітэта па справах нацыянальнасцяў Ігар Баброў, сустаршыня абласнога Таварыства рускай культуры Тамара Трунілава, намеснік Кіраўніка адміністрацыі горада Андрэй Галавус.

Рэктар Інстытута культуры Ігар Шышкін зачытаў віншавальны ліст ад Ганаровага консула Беларусі ў Цюмені Уладзіміра Шуглі. Дарэчы, Ігар Генадзевіч узначальвае і Каардынацыйны савет нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў і нацыянальна-культурных аўтаномій Цюменьскай вобласці, ён жа і намеснік старшыні суполкі “Саюз — інтэграцыя брацкіх народаў”. А што ў віншаванні, якое ён зачытаў? Вядомы беларус Цюмені Уладзімір Шугля адзначае: між вобласцю і Беларуссю склаліся сяброўскія стасункі. Гарады вобласці маюць гарады-пабрацімы ў Беларусі: у Цюмені гэта Брэст, у Табольска — Магілёў, у Ішыма — Бабруйск, у Заводаукаўска — Клімавічы, у Ялутараўска — Ляхавічы. У верасні 2015-га ў Сочы, на другім форуме рэгіёнаў Расіі ды Беларусі, падпісалі пагадненне ўрады Цюменьскай вобласці і Беларусі аб супрацоўніцтве на 2016-18 гады. У рэгіёне працуюць сэрвісныя цэнтры і сумесныя вытворчасці з прадпрыемствамі “Магілёўліфтмаш”, “МАЗ”, “МТЗ”, “Гомсельмаш” ды іншымі. У плыні гуманітарнага і навуковага супрацоўніцтва восем цюменскіх ВНУ заключылі дамовы аб супрацоўніцтве з беларускімі калегамі. Пагадзіцеся: досвед варты пераймання! І многія кантакты наладжваюцца пры актыўным удзеле цюменьскіх беларусаў.

Пасля афіцыйнай часткі быў канцэрт. Удзельнічалі гурты Палаца нацыянальных культур “Будаўнік”: народны ансамбль рускай песні “Сударушка” (кіраўніца Таццяна Манько), народны ансамбль беларускай песні “Лянок” (кіраўніца Клаўдзія Зуева), сямейны вакальны ансамбль “Спадчына” (кіраўніца Марыя Піскун), моладзевы ансамбль беларускай музыкі і песні “Палессе” (кіраўніца Тамара Грыгор’ева) і моладзевы вакальны гурт “Чарiвницi” (кіраўніца Элза Мурадава). Студэнты Інстытута культуры парадавалі гасцей тэатралізаваным прадстаўленнем “Предсвадебье. Заигрыши” — паказвалі фрагменты беларускага народнага вясельнага абраду.

“Выдатны канцэрт! Эмоцыі зашкальваюць! Як дома пабываў!” — так паспрабаваў выказаць свае ўражанні курсант з Беларусі Павел Кавалеўскі. Ён вучыцца на 5-м курсе ў Цюменьскім вышэйшым ваенным інжынерным камандным вучылішчы. Увогуле ж атмасфера ў зале панавала цёплая і шчырая. Гучалі песні на беларускай, рускай, украінскай мовах. Артысты стараліся, і на тварах гледачоў можна было ўбачыць і ўсмешкі, і слёзы радасці.

Дзень яднанне народаў Беларусі і Расіі — знакавая дата ў гісторыі. Мы разам зберагаем памяць пра подзвігі бацькоў, дзядоў з пакаленняў пераможцаў. З гісторыі ж вядома: сяброўства прымнажае сілы, а спрэчкі вядуць да праблем у жыцці грамадства. Сёння, калі ў свеце шмат канфліктаў і крызісаў, нашае сяброўства набывае асаблівую каштоўнасць.

Аўтар: Вера Піскун, член грамадскай маладзёжнай палаты пры Цюменьскай абласной Думе V склікання

Каментар да фатаграфіі

Актывісты беларускай суполкі Цюмені з курсантамі, сярод якіх ёсць і беларусы

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар