Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Відэамост для пабрацімаў

28.04.2016 1072
Відэамост для пабрацімаў

Дзякуючы тэлемосту бліжэй сталі гарады-пабрацімы Мінск і Новасібірск. Тэлемост паміж гарадамі-пабрацімамі прайшоў упершыню, і адбылося гэта, што сімвалічна, якраз напярэдадні 20-годдзя падпісання Пагаднення па стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Гэтае свята, заўважу, асабліва дарагое для новасібірскіх беларусаў: за два дзясяткі гадоў мы здзейснілі шмат добрых спраў на карысць брацкіх народаў. Некаторыя з іх згадваліся і пад час тэлемосту. У Вялікай зале мэрыі Новасібірска, упрыгожаным нацыянальнымі сцягамі Расіі ды Беларусі, вакол мэра Анатоля Локаця сабраліся дэпутаты гарсавета, кіраўнікі райадміністрацый горада. Былі таксама супрацоўнікі, актывісты Новасібірскага цэнтра беларускай культуры, прадстаўнікі нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў, грамадскіх і культурных арганізацый, а таксама бізнесу. А яшчэ — Дарадца, кіраўнік аддзялення “Новасібірск” Пасольства Беларусі ў Расіі Сяргей Пяткоў і прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі ў Новасібірску Мікалай Афанасаў.

Пад час тэлемоста мы бачылі і паважаных мінчан — у Зале пасяджэнняў Мінскага гарвыканкама вакол мэра Андрэя Шорца таксама сабраліся прадстаўнікі адпаведных ведамстваў, арганізацый.

Размова, хоць і была на вялікай адлегласці, атрамалася цёплаю, душэўнаю, узаемакарыснаю. У прыватнасці, кіраўнікі гарадоў гаварылі пра канкрэтныя праекты, скіраваныя на развіццё брацкіх адносін паміж краінамі, гарадамі, пра перспектывы далейшай працы. А супраца паміж Беларуссю і сібірскімі рэгіёнамі Расіі у галіне эканомікі, навукі, культуры ідзе ўжо не адзін год. І тое пацвердзілася і ў дыялогу іншых удзельнікаў відэаканферэнцыі.

Аўтар: Людміла Бяляўская

Каментар да фатаграфіі

Сярод удзельнікаў тэлемоста і артыст Анатоль Ярмоленка. Фота: Минск-Новости