Навіцкі Алег Віктаравіч
Дата нараджэння: 11.10.1971 21:00:00
Месца нараджэння: г. Чэрвень Мінскай вобласці, Беларуская ССР.
Навучальная ўстанова:
1988 г. - скончыў сярэднюю школу № 2 у г. Чэрвені і паступіў у Барысаглебскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя В.П. Чкалава;
1994 г. - скончыў Качынскае ВВАВЛ, пасля заканчэння якога атрымаў кваліфікацыю "лётчык-інжынер»;
2006 г. - скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю.А. Гагарына па спецыяльнасці «Кіраванне вайсковымі часцямі і злучэннямі Ваенна-паветраных сілаў».
Дзяржаўныя ўзнагароды і ганаровыя званні: Герой Расіі (2014).
Алег Віктаравіч Навіцкі – трэці беларус у космасе. Нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 года ў г. Чэрвень Мінскай вобласці, Беларуская ССР.
Адукацыя:
- 1988 г. - скончыў сярэднюю школу № 2 у г. Чэрвені і паступіў у Барысаглебскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя В.П. Чкалава;
- 1994 г. - скончыў Качынскае ВВАВЛ, пасля заканчэння якога атрымаў кваліфікацыю "лётчык-інжынер»;
- 2006 г. - скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю.А. Гагарына па спецыяльнасці «Кіраванне вайсковымі часцямі і злучэннямі Ваенна-паветраных сілаў».
Дзейнасць да залічэння ў атрад касманаўтаў
Ад кастрычніка 1994 г. па верасень 1995 — прайшоў перавучванне ў Барысаглебскім ЦП ПЛС.
Ад верасня 1995 г па снежань 1995 — праходзіў службу на пасадзе лётчыка інструктарскага знішчальнага авіяцыйнага палка навучальнага цэнтра імя В.П. Чкалава;
Ад снежня 1995 г. па верасень 2004 г. — служыў на пасадах лётчыка, старшага лётчыка, камандзіра звяна, намесніка камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі штурмавога авіяцыйнага палка (ШАП) 4-й паветранай арміі (ВА) і 4-й арміі ВПС і СПА, Паўночна -Каўказская ВА (штаб у г. Растоў-на-Доне). Асвоіў самалёты Л-39, Су-25, агульны налёт 700 гадзін. Прымаў удзел у навядзенні канстытуцыйнага парадку ў Чачэнскай Рэспубліцы. Мае званне «Ветэран баявых дзеянняў».
Пасля заканчэння акадэміі ў 2006 годзе служыў камандзірам авіяцыйнай эскадрыллі ШАП 4-й арміі ВПС і СПА.
Дата прыходу ў атрад (№ набору, дата)
14 набор (7 лютага 2007 г)
Ад лютага 2007 года па ліпень 2009 года — праходзіў агульнакасмичную падрыхтоўку ў ЦПК імя Ю.А. Гагарына, якую завяршыў, здаўшы дзяржаўныя экзамены з ацэнкай "выдатна".
1 жніўня 2009 г. рашэннем Міжведамаснай кваліфікацыйнай камісіі яму была прысвоена кваліфікацыя "касманаўт-выпрабавальнік»
Класнасць
Лётчык 2-га класа, парашутыст-інструктар, афіцэр-вадалаз.
У 2010 годзе прысвоена званне палкоўніка, летам 2012 года звольнены з ваеннай службы ў запас.
Падрыхтоўка да касмічным палётаў
- Ад жніўня 2009 года па сакавік 2010 года - праходзіў падрыхтоўку ў складзе групы спецыялізацыі па праграме МКС.
- Ад сакавіка 2010 года па май 2012 года - праходзіў падрыхтоўку ў складзе экіпажа-дублёра МКС-31/32 у якасці камандзіра карабля і бортінжынера МКС.
- Ад мая 2012 г. - праходзіў падрыхтоўку ў складзе асноўнага экіпажа МКС-33/34 у якасці камандзіра карабля і бортінжынера МКС.
Камандзір касмічнага карабля «Саюз ТМА-06М» (23 кастрычніка 2012 г. - 18 сакавіка 2013 года).
Сям'я
Жонка - Юлія Уладзіславаўна Навіцкая. Журналіст. Супрацоўнік часопіса «Салдаты Расіі».
Дачка - Яна Алегаўна Навіцкая, 1996 г.н.
Узнагароды
- Медалі Міністэрства абароны РФ: «За ўдзел у баявых дзеяннях», «За вайсковую доблесць» II ступені, «За адзнаку ў вайсковай службе» I, II і III ступені, «За службу ў Ваенна-паветраных сілах»; узнагароджаны гадзіннікам «За асабістую мужнасць»; мае званне «Ветэран баявых дзеянняў";
- Лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі (2014);
- Герой Расіі (2014).
Статус на бягучы час
Камандзір групы аддзела касмічных палётаў, касманаўт-выпрабавальнік атрада касманаўтаў Роскосмоса.