22 сакавіка — 80 гадоў таму (1943) спалена разам з жыхарамі (142 чалавекі) вёска Хатынь.
18 сакавіка — 105 гадоў з дня нараджэння Паўлюка (Паўла Кузьміча) Пранузы (1918, Добрушскі р-н – 2007), паэта.
17 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння ІЗІ (Ісака Давыдавіча) Харыка (1898, Барысаўскі р-н – 1937), яўрэйскага паэта, члена-карэспандэнта НАН Беларусі .
17 сакавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Андрэевіча Лабынцава (1948), расійскага літаратуразнаўца, кнігазнаўца, гісторыка культуры, даследчыка гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі .
13 - 15 сакавіка — 125 гадоў з часу правядзення 1 з’езда РСДРП (Мінск; 1898); 90 гадоў з часу адкрыцця Дома-музея 1 з’езда РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1923) .
Каляндар памятных датДзяржаўныя ўзнагароды і ганаровыя званні: узнагароджаны чатырма ардэнамі і дваццаццю пяццю медалямі, у тым ліку ордэн Чырвонай Зоркі і ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» Ш ступені, ордэн Чырвонай Зоркі Чэхаславакіі, ордэн Баявога Чырвонага Сцяга Афганістана, узнагароды Манголіі, Кубы, Балгарыі, Румыніі, ГДР, Польшчы. Сапраўдны член і акадэмік Міжнароднай педагагічнай акадэміі.
Месца нараджэння: вёска Перадрэйка на Гомельшчыне
Навучальная ўстанова: : Ваеннае аўтамабільнае вучылішча ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці. Ваенна-палітычная акадэмія імя У.І. Леніна. Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС.
1 мая 2015 г. споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Шлягі - першага старшыні Нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы».
Дзяцінства Мікалая Іванавіча прыйшлося на суровыя гады вайны, гэтая акалічнасць і паўплывала на выбар прафесіі: ён паступіў у ваеннае вучылішча ў горадзеКалінкавічы Гомельскай вобласці. Ад курсанта ён прайшоў вялікі і цяжкі шлях да пасады Першага намесніка Міністра абароны СССР - начальніка Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных сіл Савецкага Саюза. Значную частку службы Н.І.Шляга правёў у злучэннях Беларускай ваеннай акругі і Групы савецкіх войскаў у Германіі. Галоўнай задачай сваёй воінскай службы Мікалай Іванавіч лічыў падтрыманне высокага маральнага духу войскаў, адрозніваўся самаадданасцю, імкненнем да канца даводзіць даручаную справу, прыстойнасцю, чулым і ўважлівым стаўленнем да падначаленых.
Пасля звальнення з Узброеных Сіл Н.І. Шляга мэтанакіравана вёў ваенна-патрыятычную работу па выхаванні падрастаючага пакалення абаронцаў Радзімы, прымаў дзейны ўдзел у грамадскім жыцці, спрыяў умацаванню дружбы паміж народамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Менавіта яму належыць ініцыятыва стварэння рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы». У 1998 годзе амаль 60000. дыяспара абрала Мікалая Іванавіча Шляга першым старшынёй аўтаноміі. Цяперашнія актывісты аўтаноміі прызнаюць, што амаль шэсць гадоў яе працы пад яго кіраўніцтвам былі самымі плённымі. Усё яго жыццё было прасякнута добрымі справамі, гатоўнасцю дапамагаць людзям, незалежна ад іх чыноў і рэгалій.
Мікалай Іванавіч Шляга памёр 25 чэрвеня 2004 года і пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве. Актывісты зямляцтва рэгулярна наведваюць месца пахавання першага старшыні НКА «Беларусы Масквы».