Рус | Бел

Андрэй, г. Цюмень

8 Февраля 2016

Пытанне

Чуў, нібыта Нобелеўскі лаурэат Жарэс Алфраў – з Беларусі. Ці мае яшчэ хто-небудзь з “нобелеўцаў” беларускія карані?

Адказ

Нобелеўская прэмія - адна з найбольш прэстыжных міжнародных прэмій, якія штогод прысуджаецца за выдатныя навуковыя даследаванні, рэвалюцыйныя вынаходствы ці буйны ўклад у культуру або развіццё грамадства, што “прынесла найбольшую карысць чалавецтву”.

Да апошяга часу беларусаў на гэтым полі не было. Паспрабуем пашукаць сярод Нобелеўскіх лаўрэатаў хаця б ураджэнцаў з Беларусі ці асоб, родавыя карані якіх знаходзяцца на беларускай зямлі…

Іван Бунін паходзіў са старажытнага дваранскага роду, які бярэ свой пачатак з ХV стагоддзя з рыцарства ВКЛ, ганарыўся гэтым і пісаў у аўтабіяграфіі: «пра пачатак наш у «Гербоўніку дваранскіх родаў» сказана, між іншым, наступнае: «Род Буніна паходзіць ад Сымона Буткоўскага, мужа шляхетнага, які выехаў у XV ст. з Польшчы да вялікага князя Васіля Васільевіча».

"Нараджэнне ніяк не ёсць мой пачатак. Мой пачатак і ў той неспасціжнай для мяне цемры, у якой я быў ад зачацця да нараджэння, і ў маім бацьку, у маці, у дзядах, прадзедах, прашчурах, бо ж яны таксама я, толькі ў трохі іншай форме: Не раз адчуваў я сябе не толькі ранейшым сабою, –- дзіцем, калі быў хлопчыкам, юнаком, –- але і сваім бацькам, дзедам, прашчурам; у свой час нехта павінен і будзе адчуваць сябе – мною ".

Выбітны польскі паэт і мысліцель Чэслаў Мілаш сваёй радзімай лічыў Вялікае Княства Літоўскае, нягледзячы на тое што гэта дзяржава спыніла сваё існаванне больш чым за сто гадоў да нараджэння літаратара. У сваёй Нобелеўскай прамове ён казаў: «Выдатна нарадзіцца ў малой краіне, дзе прырода чалавечная і супамерная чалавеку, дзе на працягу стагоддзяў суіснавалі адзін з адным розныя мовы і розныя рэлігіі. Я маю на ўвазе Літву, зямлю міфаў і паэзіі. І хоць мая сям'я ўжо з XVI стагоддзя карысталася польскай мовай, як многія сем'і ў Фінляндыі шведскай, а ў Ірландыі ангельскай, і ў выніку я польскі, а не літоўскі паэт, але пейзажы, а можа быць, і духі Літвы ніколі мяне не пакідалі. Выдатна чуць з дзяцінства словы лацінскага набажэнства, пераводзіць у школе Авідзія, вучыцца каталіцкай дагматыцы і апалагетыцы. Дабраславёны той, каму дадзены быў лёсам у школьныя і універсітэцкія гады такі горад, якім быў Вільня, горад мудрагелісты, горад барочнай, італьянскай архітэктуры, перанесены ў паўночныя лясы, горад, дзе гісторыя захаваная ў кожным камені, горад сарака каталіцкіх касцёлаў, але і мноства сінагог, габрэі ў тыя часы называлі яго Ерусалімам поўначы. Толькі стаўшы універсітэцкім выкладчыкам у Амерыцы, я зразумеў, як шмат ўвайшло ў мяне з самых сцен нашага старога універсітэта, з застаўшыхся ў памяці формул рымскага права, з гісторыі і літаратуры даўняй Польшчы, якая здзіўляе маладых амерыканцаў сваімі асаблівасцямі: лагоднай анархіяй, гумарам, што раззбройвае лютыя спрэчкі, пачуццём арганічнай супольнасці, недаверам да ўсякай цэнтралізаванай улады»...

нобелеўскі лаўрэат

гады жыцця

тэма
тыка

год

за што

грамадзянства

       каментарый

Іван Бунін

1870.10.22 – 1953.11.08

літаратура

1933

за строгае майстэрства, з якім ён развівае традыцыі рускай класічнай прозы

Не меў грамадзянства

далёкія продкі з ВКЛ

Зэльман (Саламон) Ваксман

1888.07.22 – 1973.08.16

меды
цына

1952

за атрыманне стрэптаміцыну, першага эфектыўнага сродку для лячэння туберкулёзу

 

Віцебшчына

Сымон Каваль Сайман Сміт

1901.04.30 – 1985.07.08

эканоміка

1971

за эмпірычна абгрунтаванае тлумачэнне эканамічнага росту (прыдумаў тэрмін "валавы ўнутраны прадукт")

ЗША

нарадзіўся ў Пінску

Чэслаў Мілаш

1911.06.30 – 2004.08.14

літаратура

1980

з бясстрашнай празорлівасцю паказаў неабароненасць чалавека ў свеце,
што раздзіраецца канфліктамі

Поль
шча

нарадзіўся
на тэрыторыя
сучаснай Летувы

Леанід Кантаро-віч

1912.01.19 – 1986.04.07

эканоміка

1975

за ўклад у тэорыю аптымальнага
размеркавання рэсурсаў»

СССР

бацькі з Вільні

Менахем Бегін

1913.08.16 – 1992.03.09

прэмія міра

1978

за падрыхтоўку і заключэнне асноўных пагадненняў паміж Ізраілем і Егіптам

Ізраіль

нарадзіўся ў Брэсце
(Брэст-Літоўску)

Ілля Прыго-жын

1917.01.25 – 2003.05.28

хімія

1977

«За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структур»

Бельгія

Віцебшчына

Фрэдэрык Райнес

1918.03.16 – 1998.08.06

фізіка

1995

адкрыццё нейтрына

ЗША

бацькі з Ліды,
Гродзеншчына

Рычард Фейнман

1918.05.11 – 1988.02.15

фізіка

1965

за метад дыяграм Фейнмана ў квантавай тэорыі поля, з дапамогай якіх можна тлумачыць ператварэнне элементарных часціц

ЗША

 

Іцхак Рабін

1922.03.01 – 1995.11.04

прэмія міра

1994

за намаганні па дасягненню міру
на Блізкім Усходзе

Ізраіль

маці з Магілёва

Шымон Перэс

1923.08.02

прэмія міра

1994

за намаганні па дасягненню міру
на Блізкім Усходзе

Ізраіль

нарадзіўся ў Вішневе,
Міншчына

Арон Клуг

1926.08.11

химия

1982

за распрацоўку метаду крышталеграфічнай электроннай мікраскапіі і высвятленне структуры біялагічна важных комплексаў
нуклеінавая кіслата - бялок»

Вялікабрытанія

Зельва, Гродзеншчына

Марцін Пэрл

1927.06.24 – 2014.9.30

фізіка

1995

за адкрыцьцё шэрагу элементарных часьцінак, у тым ліку кваркаў, за адкрыцьцё таў-лептону

ЗША

бацька зь мястэчка
Пружаны

Жарэс Алфёраў

1930.03.15

фізіка

2000

за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх
опта- і мікраэлектронных кампанентаў

Расія

нарадзіўся ў Віцебску

Джэром Фрыдман

1930.03.28

фізіка

1990

за піянерскія даследаванні глыбоканяпругкага рассейвання электронаў на пратонах і звязаных нейтронах, істотна важных для распрацоўкі кваркавай мадэлі ў фізіцы часціц

ЗША

 

Шэлдан Глэшаў

1932.01.05

фізіка

1979

наяўнасць слабых нейтральных токаў
паміж элементарнымі часціцамі

ЗША

бацькі з Бабруйска

Алан Хігер

1936.01.22

хімія

2000

распрацаваў метады атрымання электраправодных палімераў

ЗША

 

Святлана Алексіевіч

1948.05.31

літаратура

2015

за яе шматгалосную творчасць -
помнік цярпенню і мужнасці ў наш час

Беларусь

нарадзілася ў Станіславе,
бацька беларус

 

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар