Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Сцяпан, г. Лепель

11 Июня 2015

Пытанне

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, жонка – грамадзянка РФ, тыдзень таму ў г. Клін Цвярской вобласці нарадзіла сына. Ці можна аформіць нашага сына грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?

Адказ

Калі хаця б адзін з бацькоў нованароджанага з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, – дзіця, незалежна ад месца нараджэння, набывае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь па нараджэнні (артыкул 13 Закона РБ «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 01.08.2002).

Нараджэнне немаўляці трэба зарэгістраваць не пазней трох месяцаў ад моманту нараджэння - артыкул 206 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і. (Пропуск устаноўленага тэрміну не з'яўляецца падставай для адмовы ў рэгістрацыі нараджэння).

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дакументуюцца пашпартамі з нараджэння.

Калі вы як бацька дзіцяці пастаянна зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, то па пытанні атрымання пашпарту на сына вам неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы вашай рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.