Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Міхась Дакутовіч, Сургут

5 Сентября 2017

Пытанне

Дзякуй за інфармацыю (https://belros.org/by/news/novost/5759/) пра лепшыя беларускія кнігі 2016 года. Збіраюся на тыдзень у Беларусь. На што яшчэ параіце звярнуць увагу ў кнігарнях?

Адказ

У 2016 годзе па выніках галасаваньня прафэсійнага журы, якое складаецца з пісьменьнікаў і паэтаў, аўтараў кніжак, прэмію «Кніга году» атрымала паэтка Наста Кудасава за зборнік вершаў «Маё невымаўля». Другое і трэцяе месца падзялілі кнігі Ўладзімера Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» і «Бэзавы і чорны» Альгерда Бахарэвіча.

У народным галасаваньні за «Кнігу году» перамагла кніга Андруся Горвата «Радзіва Прудок». У першую тройку ўвайшлі таксама «Айчына. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Ўладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава  і «1813» Уладзімера Садоўскага.

Апошнім часам у беларускай чытаючай публікі на слыху вось такія творы беларускіх аўтараў:

Паэзія

  • Францыск Скарына. “Маем найбольшае самі”: кніга перастварэнняў Алеся Разанава (2017)
  • Алесь Разанаў “Гліна. Камень. Жалеза = Lehm. Stein. Eisen” (2013)
  • Людміла Рублеўская “З’яўленне інфанты” (2015)
  • Андрэй Хадановіч “Дэжа вю” (2013), “Разам з пылам” (2013), “Нататкі таткі” (2015), “Цягнік Чыкага-Токіё” (2016)
  • Таццяна Сівец “Разняволенасць” (2016)
  • Віктар Жыбуль “Стапеліі” (2012), “Дзяцел і дупло” (2016)

Проза

  • Віктар Казько “Бунт незапатрабаванага праху” (2013), “Час збіраць косці” (2014)
  • Віктар Карамазаў “Мастак і парабкі” (2012)
  • Юры Станкевіч “П’яўка” (2010), “Шал” (2012), “Брамнік заўжды самотны” (2014), “Паўночны вецер для спелых пладоў”(2015)
  • Алена Брава “Рай даўно перанаселены” (2012), “Дараванне” (2014)
  • Людміла Рублеўская “Сутарэнні Ромула” (2012), “Сэрца мармуровага анёла” (2012), “Ночы на Плябанскіх млынах” (2013), “Дагератып” (2017);
    серыя кніг пра Пранціша Вырвіча: “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”, “Авантуры студыёзуса Пранціша Вырвіча” (2014), “Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча” (2014), “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата” (2016)
  • Андрэй Федарэнка “Нічые” (2009), “Сечка”(2012), “Ланцуг” (2012), “Вёска” (2013), “Афганская шкатулка” (2013), “Ціша” (2014)
  • Альгерд Бахарэвіч “Гамбургскі рахунак”, “Дзеці Аліндаркі” (2015), “Белая муха, забойца мужчын” (2016)
  • Сяргей Балахонаў “Зямля пад крыламі Фенікса” (2012)
  • Васіль Якавенка “Пакутны век” Трылогія (2009)