Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Беларусь з'яўляецца важнай часткай праекта "Адзін пояс і адзін шлях" - журналіст JSBC

16.04.2019      450
"Беларусь - гэта важны пункт праекта "Адзін пояс і адзін шлях". У Пекіне будзе праводзіцца саміт гэтай ініцыятывы, таму я прыехаў у Беларусь, каб даведацца больш пра вашу краін", - сказаў карэспандэнт кітайскага тэлеканала JSBC Чэн Чаа.

Кітайскія журналісты прыехалі з прэс-турам у Беларусь

16.04.2019      420
Прэс-тур праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускіх тавараў і паслуг у КНР і развіцця беларуска-кітайскіх адносін.

Прэм'еру "Скрыпкі часам вядуць да вар'яцтва" пакажа 30 красавіка Коласаўскі тэатр

16.04.2019      458
Некаторым сюжэт меладрамы падасца блізкім, адносіны галоўных герояў у чымсьці нагадваюць цэнтральную любоўную лінію з рамана Фёдара Дастаеўскага "Ідыёт".

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Мазамбіку і Зімбабвэ

16.04.2019      447
Урады пацярпелых краін звярнуліся да сусветнай супольнасці і аб'явілі аб пачатку міжнароднай кампаніі па зборы гуманітарнай дапамогі.

ММАТ паставіў спектакль "Апошні герой" паводле п'есы брэсцкага драматурга

16.04.2019      452
Спектакль паставіў лаўрэат расійскай тэатральнай прэміі "Залатая маска" рэжысёр Руслан Малікаў. У пастаноўцы заняты як ветэраны, так і моладзь легендарнага тэатра.
Дзяржава падзякавала бізнесу, што ўкладае ў культуру

Дзяржава падзякавала бізнесу, што ўкладае ў культуру

14.04.2019      1153

Ушаноўванне мецэнатаў — адна з нямногіх абсалютных вартасцяў, якія адбываюцца па ініцыятыве Міністэрства культуры, і слова крытыкі не можа быць. Шматлікія прапановы, мерапрыемствы, фестывалі, што маюць месца ў нашай краіне, магчымыя дзякуючы ў тым ліку дапамозе банкаў, прадпрыемстваў, арганізацый, беларускія яны альбо міжнародныя, а таксама пасольстваў. Дык вось ужо восьмы год бачна, што дзяржава гэтую дапамогу цэніць. І адзначае падзякай на адмысловай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі «Мецэнат культуры Беларусі», якая гэтым разам адбылася 10 красавіка ў блакітнай зале Палаца прыёмаў.

Чвэрць стагоддзя: выбар шляху

Чвэрць стагоддзя: выбар шляху

13.04.2019      1213

Рэдакцыя «Звязды» і Прэс-цэнтр Дома прэсы правялі круглы стол на тэму «Канстытуцыі — 25. Інстытут прэзідэнцтва як гістарычна і палітычна абгрунтаваная найбольш аптымальная для Беларусі мадэль кіравання дзяржавай».

У абмеркаванні ўзялі ўдзел старшыні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы — доктар гістарычных навук Ігар МАРЗАЛЮК, Пастаяннай камісіі па заканадаўстве — Наталля ГУЙВІК, Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце — Леанід ЦУПРЫК, а таксама дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім ГІГІН, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына ЖЫЛІНСКАЯ і загадчык адзела навейшай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей ТРАЦЦЯК. Мадэратарамі гутаркі выступілі сумесна Вадзім Гігін і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ.

Выстава да 200-годдзя з дня нараджэння Манюшкі адкрылася ў пасольстве Беларусі ў Расіі

12.04.2019      428
Гасцям вечара быў прадстаўлены канцэрт, цалкам складзены з твораў кампазітара. Праграму выканалі студэнты БДАМ і лаўрэаты і ўладальнікі дыпломаў конкурсу імя Станіслава Манюшкі.

Абрад "Ваджэнне Сулы" ў Гомельскім раёне прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю

11.04.2019      431
Абрад стаў 11-й нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Гомельскай вобласці, уключанай у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Лепшыя работы Мінскай вобласці для фіналу фестывалю "АРТ-вакацыі" вызначаць у Слуцку

10.04.2019      417
Сапраўдная галерэя арт-аб'ектаў, тэатраў моды, экспанатаў дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці разгорнецца на інтэрактыўных пляцоўкай "Малой радзіме - творчасць маладых".

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар