30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных датУшаноўванне мецэнатаў — адна з нямногіх абсалютных вартасцяў, якія адбываюцца па ініцыятыве Міністэрства культуры, і слова крытыкі не можа быць. Шматлікія прапановы, мерапрыемствы, фестывалі, што маюць месца ў нашай краіне, магчымыя дзякуючы ў тым ліку дапамозе банкаў, прадпрыемстваў, арганізацый, беларускія яны альбо міжнародныя, а таксама пасольстваў. Дык вось ужо восьмы год бачна, што дзяржава гэтую дапамогу цэніць. І адзначае падзякай на адмысловай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў рэспубліканскай акцыі «Мецэнат культуры Беларусі», якая гэтым разам адбылася 10 красавіка ў блакітнай зале Палаца прыёмаў.
Рэдакцыя «Звязды» і Прэс-цэнтр Дома прэсы правялі круглы стол на тэму «Канстытуцыі — 25. Інстытут прэзідэнцтва як гістарычна і палітычна абгрунтаваная найбольш аптымальная для Беларусі мадэль кіравання дзяржавай».
У абмеркаванні ўзялі ўдзел старшыні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы — доктар гістарычных навук Ігар МАРЗАЛЮК, Пастаяннай камісіі па заканадаўстве — Наталля ГУЙВІК, Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце — Леанід ЦУПРЫК, а таксама дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім ГІГІН, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына ЖЫЛІНСКАЯ і загадчык адзела навейшай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей ТРАЦЦЯК. Мадэратарамі гутаркі выступілі сумесна Вадзім Гігін і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ.