У прэс-службе беларускага Міністэрства аховы здароўя дадалі, што спецыялісты міністэрства выдалі дазвол на правядзенне мультыцэнтравага клінічнага выпрабавання вакцыны.
У конкурсе прымуць удзел каля 40 салістаў і творчых калектываў з Магілёўскай і Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска. Прыедуць выканаўцы і са Смаленскай вобласці.
Рэстаўрацыйныя работы ў Ружанскім палацы пачаліся ў 2008 годзе. За гэты час абноўлены цэнтральныя ўязныя вароты - брама, адноўлены бакавыя флігелі. Цяпер рэстаўратары карпатліва адраджаюць усходні або тэатральны корпус.
"Карціна для прагляду прадастаўлена непасрэдна кінастудыяй "Беларусьфільм". Вечарам пасля кінапаказу будзе абмеркаванне стужкі, мадэратарам выступіць крытык Ірэна Кацяловіч. Яна будзе кіраваць размовай і ў працэсе адказваць на пытанні", - расказала Аляксандра Галышка.
25 верасня ў 10.05 і 19.40 гледачоў чакае дакументальны фільм з цыкла "Апошні дзень", прысвечаны памяці Сяргея Бандарчука, а ў 14.20 і 21.05 будзе паказана першая кінастужка майстра - ваенная драма "Лёс чалавека", створаная па аднайменным апавяданні Міхаіла Шолахава.
Аркестр Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава пачынае сезон, прысвечаны юбілею вялікага нямецкага кампазітара, выкананнем 5-й і 6-й ("Пастаральнай") сімфоній майстра.