16 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Семяжона (Іосіф Семяжонаў, 1914 - 1990), беларускага перакладчыка, крытыка, празаіка, паэта
Каляндар памятных датПакуль краіна чакае фільм «Купала» — амбіцыйны праект Нацыянальнай кінастудыі пра лёс народнага паэта, — мы сустрэліся з яго аўтарам Уладзімірам Янкоўскім. Рэжысёр і акцёр са знакамітай сям'і — Уладзімір з'яўляецца сынам Расціслава Янкоўскага і пляменнікам Алега Янкоўскага — якраз займаецца постпрадакшанам карціны, да таго ж на кінафестывалі «Лістапад», які адкрыўся ўчора, выступае ў якасці члена журы Асноўнага конкурсу ігравога кіно. Што гэта за чалавек — кінаман і меламан, які зрабіў сабе імя ў кліпмейкерстве і здымках рэкламы, зняў шэраг расійскіх фільмаў і серыялаў, а цяпер рыхтуе да паказу нацыянальны беларускі фільм, мы падчас размовы паспрабавалі высветліць.