Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Мноства паклонніц і спецыяльная песня для мужчын - у Віцебску прайшоў канцэрт Стаса Міхайлава

17.07.2017      564
Летні амфітэатр быў запоўнены максімальна, артыст выйшаў на сцэну ў цудоўным настроі. Пасля першай песні "Лучший день" каля сцэны пачалі збірацца паклонніцы з букетамі.

"Славянскі базар" трэба развіваць, а не рэфармаваць - Ярмоленка

14.07.2017      640
"Колькі гадоў чую, што "Славянскі базар" ужо не той, трэба штосьці рабіць, рэфармаваць. Мне здаецца, што ён павінен быць менавіта такім, які ёсць. Гэта не конкурс, не шэраг канцэртаў, а ў першую чаргу атмасфера, якую цудоўна адчуваюць усе, хто прыязджае, магчымасць сустрэцца. І іх важна захаваць", - упэўнены артыст.

Гомельскі драмтэатр падрыхтаваў да закрыцця сезона прэм'еру "Жаночае шчасце" па п'есе Уліцкай

14.07.2017      586
Спектакль "Жаночае шчасце" - гэта гісторыя бацькоў і дзяцей, якая падаецца гледачам з добрай усмешкай. Гераіня спектакля Эсфір, захавальніца сямейнага ачага, вырашае "правільна" ажаніць сына і прывозіць з Бабруйска Соню - наследніцу з яўрэйскай сям'і. Аднак яе планы аказваюцца пад пагрозай.

Беларус у паўфінале конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" выступіць 14-м

13.07.2017      593
Некалькі дзён прадстаўнікі 21 краіны, многія з якіх прайшлі папярэдні нацыянальны адбор, рэпеціравалі ў Мінску свае выступленні сумесна з Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Імя Гвердцытэлі з'явілася на Плошчы зорак "Славянскага базару"

13.07.2017      636
Пліта новага лаўрэата спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" была адкрыта адразу пасля ўрачыстага падняцця сцяга фестывалю. У гэтым годзе "зорную" прапіску атрымала народная артыстка Грузіі і Расіі, сапраўдны сімвал дружбы народаў у мастацтве - Тамара Гвердцытэлі.

Беларуска Марыя Магільная перамагла ў дзіцячым конкурсе на "Славянскім базары"

13.07.2017      610
Марыя Магільная, якая прадстаўляе Беларусь на XV Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2017", стала ўладальніцай Гран-пры. Гала-канцэрт і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дыпламантаў адбыліся 13 ліпеня ў канцэртнай зале "Віцебск".

Фестываль "Славянскі базар" урачыста адкрываецца сёння ў Віцебску

13.07.2017      592
Старту форуму спадарожнічае цэлы цырыманіял. Менавіта сёння на тэрыторыі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра побач са сцягамі 36 краін-удзельніц падымецца яшчэ адзін - сцяг фестывалю.

Лукашэнка правільна паставіў дыягназ пагроз, якія стаяць перад СМІ - Венядзіктаў

12.07.2017      589
Паводле яго слоў, гэты дыягназ заключаецца ў тым, што ва ўмовах лічбавай рэвалюцыі, развіцця сацыяльных сетак кожны чалавек, які не мае дачынення да журналістыкі і СМІ, мае рэальную магчымасць ствараць уласны інфармацыйны паток, публікуючы тое, што ён лічыць навінамі.

Беларусь дэманструе яскравы прыклад садружнасці дзвюх моў - Ігнаценка

12.07.2017      651
"Беларусь дэманструе яскравы прыклад садружнасці дзвюх моў, самае яркае стаўленне да рускай мовы", - адзначыў Віталь Ігнаценка. Ён падкрэсліў асабісты ўклад у гэты працэс Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Лепс на сольным канцэрце ў Віцебску дырыжыраваў перапоўненым Летнім амфітэатрам

12.07.2017      563
Канцэрт Рыгора Лепса на галоўнай пляцоўцы "Славянскага базару ў Віцебску" прайшоў, як і чакалася, пры перапоўненай зале. Артыст адразу ж захапіў публіку ў палон і першую частку праграмы правёў літаральна на адным дыханні.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар