У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у ваеннай сферы, а таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
Сярод самых чаканых навінак - выхад беларуска-ўзбекскага кінапраекта "Казбек", прэм'ера першай касмічнай драмы, знятай на борце МКС, і прадаўжэнне папулярных франшыз.
Заяўкі для ўдзелу ў "Рэспубліканскім конкурсе заказчыкаў, забудоўшчыкаў" неабходна накіраваць у Саюз будаўнікоў да 1 лютага, на конкурс "Лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь" - да 15 сакавіка.
Міністр асветы Расійскай Федэрацыі Сяргей Краўцоў з афіцыйным візітам 10 студзеня наведаў Мінск. У рамках сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага Міністэрства адукацыі адбылося падпісанне сумеснага плана мерапрыемстваў на 2023-2024 гады.
У Беларусь 8 студзеня прыбыў авіяцыйны складнік з ліку Ваенна-касмічных сіл Узброеных Сіл РФ. У час правядзення лётна-тактычнага вучэння будуць задзейнічаны ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка праверыў якасць баявой падрыхтоўкі адной з часцей Узброеных Сіл Беларусі, а на палігоне пад Баранавічамі пагутарыў з ваеннаслужачымі з Расіі, якія ўвайшлі ў склад рэгіянальнай групоўкі войскаў і праходзяць зладжванне з беларускімі падраздзяленнямі.
Выстаўка знаёміць чытачоў з музычнай спадчынай кампазітара. На ёй прадстаўлены нотныя зборнікі, гуказапісы, навуковыя артыкулы і публікацыі з перыядычных выданняў.
Паводле слоў міністра, у мінулым годзе паміж краінамі падпісаны два базавыя пагадненні аб перавалцы нафтапрадуктаў і знешнегандлёвых грузаў. Гэта ў першую чаргу калійныя, азотныя ўгнаенні, прадукцыя металургіі і дрэваапрацоўкі.