Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Беларусь прапрацоўвае свой удзел у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў у Астраханскай вобласці

01.02.2024      89
Беларусь прапрацоўвае ўдзел сваіх будаўнікоў у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў у Астраханскай вобласці. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Алег Швец.

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з гадавінай інтранізацыі

01.02.2024      82
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды.

Гандлёвыя дамы, кірмашы, замена IKEA: што Беларусь прапануе Астраханскай вобласці

31.01.2024      88
"Наш Прэзідэнт даручыў адкрыць у Расіі магазіны, аналагічныя "Першаму нацыянальнаму гандлёваму дому". Астраханцам ужо гэта тэма прапанавана. Будзе гэта ў выглядзе асобнага гандлёвага дома або ў фармаце пашыранага кірмашу – паглядзім, будзем прапрацоўваць", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Лукашэнка павіншаваў султана Ібрагіма з уступленнем на пасаду Вярхоўнага правіцеля Малайзіі

31.01.2024      84
"Упэўнены, канструктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Мінска і Куала-Лумпура ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах прадоўжыць паступова развівацца, што ўмацуе адносіны дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Шмат класікі, новыя тэатры і музей ВАВ. У Магілёве рыхтуюцца да тэатральнага форуму "М.@rt.Кантакт"

31.01.2024      85
Мерапрыемства традыцыйна пройдзе з 20 да 27 сакавіка. Запланаваны паказы спектакляў беларускіх і замежных тэатральных калектываў, майстар-класы, творчыя сустрэчы, майстэрні маладой рэжысуры. На форум прывязуць 25 спектакляў з Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.

Хрэнін выступіў з лекцыяй перад слухачамі Кубінскай ваеннай акадэміі 

31.01.2024      85
Як расказалі ў Мінабароны, у час наведвання навучальнай установы Віктар Хрэнін выступіў з лекцыяй перад слухачамі. Пасля лекцыі міністр абароны паразмаўляў са слухачамі, якія вучыліся ў Мінску. Некаторым з іх пашчасціла атрымаць асабістае запрашэнне ад кіраўніка ваеннага ведамства наведаць Беларусь, каб успомніць курсанцкія гады. 

Беларусь і Масква падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2024-2026 гады 

30.01.2024      84
"Асаблівую ўвагу надалі пытанням падрыхтоўкі запланаваных візіту ў Беларусь мэра Масквы і Дзён Масквы ў Мінску. Дамовіліся актывізаваць прапрацоўку праграмы і напаўнення візіту на экспертным узроўні", - адзначылі ў прэс-службе. 

Аб дасягненнях і развіцці з душой і асаблівай энергетыкай. У Магілёве адкрылася фотавыстава БЕЛТА "Суверэнная Беларусь" 

30.01.2024      91
Фотавыстава БЕЛТА "Суверэнная Беларусь" прадаўжае адлічваць кіламетры, спыняючыся ў розных кутках краіны. Яна з'яўляецца ў самых шматлюдных месцах гарадоў - гандлёвых і выставачных цэнтрах, спартыўных комплексах, каб як мага больш людзей пазнаёміліся з прадстаўленай на здымках гісторыяй роднай зямлі.  

На куплю айчынных тавараў па крэдыце "На родныя тавары" беларусы расходавалі Br15 млн за тры тыдні

30.01.2024      87
Падтрымліваючы ініцыятыву ўрада Рэспублікі Беларусь па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў, Беларусбанк з 4 студзеня запусціў новы крэдыт на спажывецкія патрэбы "На родныя тавары", які выдаецца на тры гады з фіксаванай стаўкай па крэдыце 4 працэнты гадавых.

Мінскі футбольны манеж 20-ы раз прыме матчы Кубка развіцця

30.01.2024      91
У юбілейным турніры, які пройдзе з 18 па 24 лютага, выступяць каманды з шасці краін. На першым этапе яны будуць разбіты на дзве групы: А - Беларусь (U-17), Узбекістан (U-17), Азербайджан (U-16), Расія (U-16); В - Беларусь (U-16), Таджыкістан (U-17), Казахстан (U-16), Расія (U-17).

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар