Цяпло яшчэ вернецца ў Беларусь. На гэтым тыдні чакаецца спакойнае і ўмерана цёплае надвор'е. Цыклон, які прынёс непагодлівае, дажджлівае і ветранае надвор'е, пакідае нашу краіну.
Інтрыга нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" вырашыцца сёння позна ўвечары. Прадстаўнік Беларусі на прэстыжным міжнародным музычным форуме ў Грузіі (Тбілісі) будзе вызначаны па выніках фінальнага гала-канцэрта.
Дзень беларускага пісьменства: 1–3 верасня 2017 г. г. Полацк 30 жніўня – 3 верасня 2017 года – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Да фіналу Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" засталося два дні. Фіналісты конкурсу завяршаюць падрыхтоўку да гала-канцэрта, які 25 жніўня пройдзе ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі.
Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадугледжана падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады.
Гэта прадугледжана мемарандумам аб узаемаразуменні, які падпісалі ў Мінску кіраўнікі Міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Афганістана Алег Сліжэўскі і Абдул Басір Анвар.
"У пятніцу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць маларухомы франтальны раздзел і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з поўдня Еўропы", - сказаў Дзмітрый Рабаў. У суботу Беларусь застанецца пад уплывам вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання.
Выступленнем на фестывалі "Класіка каля ратушы" I, Culture Orchestra адкрые сваё 7-е канцэртнае турнэ пад назвай "Шчырыя эмоцыі натхняюць". Для таго каб гэта выступленне стала магчымым, арганізатарам давялося павялічыць плошчу сцэны ўдвая.
"У Беларусі змяняецца падыход да раздзельнага збору смецця. Дзякуем за гэта грамадзянам. Разам з тым ёсць патэнцыял для больш высокага выніку", - адзначыў Дзмітрый Казаноўскі.