Лукашэнка пра пазіцыю Арменіі наконт АДКБ: рэагуем абсалютна спакойна, АДКБ не рухне
25.02.2024
86
"Мы на гэта рэагуем абсалютна спакойна. Мы абмяркоўвалі з прэзідэнтамі ў Казані гэту праблему ўскосна. Абсалютна спакойна. Трэба Арменіі быць у АДКБ - мы нікога не выганяем, заўсёды падтрымліваем, падтрымлівалі і будзем падтрымліваць як свайго саюзніка. Не захочуць яны быць у АДКБ - яна не рухне, не разваліцца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: наглядальнікі ад АБСЕ не прасіліся прыехаць на цяперашнія выбары
25.02.2024
82
"Усе, хто прасіўся да нас прыехаць, мы, па-мойму, нікому не адмовілі. Калі б АБСЕ (наглядальнікі ад гэтай арганізацыі. - Заўвага БЕЛТА) захацела да нас прыехаць і зрабіла б такі запыт, мы яго разгледзелі б. Хутчэй за ўсё станоўча. Але яны не прасіліся. А чаму мы паўзці да іх павінны? Гэта нашы выбары", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка расказаў, што ЕАЭС можа запазычыць ад Саюзнай дзяржавы
25.02.2024
80
"Што датычыцца зон свабоднага гандлю і ЕАЭС, то мы разглядаем усе заявы і
прапановы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Іх нямала, вы бачыце, што і
Іран, і арабскія краіны імкнуцца мець з намі зоны свабоднага гандлю,
каб больш свабодна гандляваць. Таму мы адкрыты для гэтага. Часам, бывае,
і нейкія амбіцыі, абсалютна справядлівыя амбіцыі..."
Лукашэнка назваў галоўныя якасці для Прэзідэнта Беларусі
25.02.2024
93
Прэзідэнт прывёў у якасці прыкладу барацьбу з каранавірусам: беларускі
падыход адобрылі не адразу, а потым аказалася, што рашэнні кіраўніка
дзяржавы былі найбольш аптымальнымі ў разгар пандэміі. У краіне не сталі
ўводзіць лакдаўн, закрываць заводы і прадпрыемствы. Вывераныя дзеянні
прынеслі свой эфект.