Лукашэнка: пры любых умовах дзяржава і далей будзе падтрымліваць мацярынства і дзяцінства
05.03.2024
82
"Смею запэўніць, пры любых умовах і абставінах наша дзяржава будзе несці
гэту нагрузку. У поўным аб'ёме і, калі трэба, за межамі гэтых аб'ёмаў.
Будуць выплачвацца з тэндэнцыяй да росту дзіцячыя дапамогі, ніхто не
замахваецца на водпускі па доглядзе дзіцяці, мы знойдзем патрэбныя
сродкі, каб дзіцячая медыцына ішла ў нагу з сусветнай (мы блізкія да
гэтага), а дзіцячыя аздараўленчыя цэнтры былі ўзорам для пераймання", -
сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: калі б у Беларусі была жаночая партыя, ёй не было б роўных
05.03.2024
82
"Вы ведаеце маё стаўленне да партыйнага будаўніцтва: усё павінна быць
натуральна, усё павінна выспець. Ніякіх там праўладных і іншых партый -
партыі павінны выкрышталізоўвацца самі, калі мы сапраўды хочам, каб у
будучым у нас былі сапраўдныя партыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з актывам Беларускага саюза жанчын
05.03.2024
85
"Я гатовы да адкрытай, сумленнай размовы. Гэта не проста заява. Вы
ведаеце нашу сістэму ўлады: калі мы аб нечым дамовімся, то гэта
абавязкова будзе рэалізавана ў нашай краіне. Таму наша сённяшняя
сустрэча, магчыма, па нейкіх пытаннях будзе вызначальнай", - падкрэсліў
Прэзідэнт.
Марзалюк: формы беларускага народаўладдзя цікавы краінам Лацінскай Амерыкі
04.03.2024
84
Цяпер адбываецца збліжэнне Рэспублікі Беларусь з шэрагам
лацінаамерыканскіх краін адносна разумення неабходнасці ўсталявання
справядлівага светапарадку з улікам нацыянальных асаблівасцей і
інтарэсаў, дасягнення мэт устойлівага развіцця. Важным звяном кантактаў
бакоў з'яўляецца абмен думкамі наконт палітычных і сацыяльных працэсаў,
якія адбываюцца ў нашай краіне і краінах Лацінскай Амерыкі.