"У краіне - беспарадак". Лукашэнка нагадаў, у якіх умовах пісалася Канстытуцыя 1994 года
15.03.2024
83
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым дакуменце, прынятым Вярхоўным Саветам,
быў пераняты вопыт перадавых краін свету. "Тады мы наогул беглі за
перадавымі краінамі свету, капіруючы іх. Праз некалькі дзясяткаў гадоў
мы зразумелі, што бегчы і не трэба было за імі. Мы ўбачылі сапраўдны
твар гэтых краін, іх сапраўдную "дэмакратыю". Толькі сляпы гэтага не
бачыць", - заўважыў беларускі лідар.
"Важна тое, што мы ў выніку маем". Лукашэнка аб сваім рэнамэ дыктатара за кардонам
15.03.2024
100
Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Мы робім усё, што было абяцана 30 гадоў
таму. І тое, што мы абяцалі, па вялікім рахунку выканана. Таму што ёсць з
каго запатрабаваць, і каму адказаць. Мы канстытуцыйна замацавалі права
кожнага на дастойны ўзровень жыцця. І гэта не дэкларацыі, а наша
рэальная палітыка і рэальныя дасягненні".
Лукашэнка: ідэйна і канцэптуальна Асноўны закон Беларусі з'яўляецца пераемнікам Канстытуцыі ССРБ
15.03.2024
93
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, статуты ВКЛ для таго перыяду былі
прагрэсіўныя і істотна паўплывалі на развіццё заканадаўства ўсіх
еўрапейскіх дзяржаў. "Але ў гісторыі гэтыя дакументы так і засталіся як
законы, якія адлюстроўваюць інтарэсы выключна багатых і знатных людзей,
якія яшчэ больш узмацнілі сацыяльную няроўнасць. Вядома, не па форме, а
па факце", - заўважыў ён.
ДАСЬЕ: Да 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15.03.2024
85
Адной з ключавых дат у гісторыі суверэннай Беларусі з'яўляецца 15
сакавіка 1994 года. У гэты дзень была прынята Канстытуцыя, якая ўпершыню
ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як
унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.