Іпатаў выбраны віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў
22.03.2024
82
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з
выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага
склікання. За кандыдатуру Вадзіма Іпатава прагаласавалі 109 дэпутатаў са
109 прысутных.
Лукашэнка ўзнагародзіў 40 чалавек за ўклад у будаўніцтва БелАЭС
22.03.2024
82
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі 40 чалавек удастоены ордэнаў, медалёў і Падзякі Прэзідэнта за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі.
Больш за 200 выканаўцаў збярэ ў Стоўбцах конкурс "Залатая труба"
21.03.2024
75
23 сакавіка для педагогаў, кіраўнікоў духавых аркестраў адбудзецца
навукова-практычная канферэнцыя "Прагрэсіўныя шляхі развіцця духавога
мастацтва". У рамках мерапрыемства будуць арганізаваны майстар-класы,
семінар-практыкум, а таксама творчая лабараторыя з удзелам заслужанага
аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага духавога аркестра
"Віціны".
Лукашэнка: нашы грамадзяне вераць у Беларусь і звязваюць з ёй свой лёс і лёс сваіх дзяцей
21.03.2024
80
"Прагаласаваўшы на рэферэндуме за прапануемыя змяненні, грамадзяне
замацавалі ў якасці мадэлі развіцця Беларусі моцную дзяржаву, заснаваную
на нацыянальных традыцыях народаўладдзя, ідэалах міру, гуманізму і
сацыяльнай справядлівасці. Падтрымалі нормы, нацэленыя на захаванне
традыцыйных каштоўнасцей, памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, узмацненне
патрыятычнага складніка ў выхаванні маладога пакалення", - адзначыў
Прэзідэнт.