Фільм вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі з'яўляецца знакавым для ўсёй краіны. Кожны беларус чуў імя першадрукара, але гэтым, як правіла, і абмяжоўваюцца веды пра Францыска Скарыну.
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота падкрэсліў, што "з боку міністэрстваў абароны, урадаў і кіраўнікоў дзвюх дзяржаў дадзены вычарпальныя адказы на ўсе пытанні".
Ігар Карпенка і Ілья Барынаў абмеркавалі развіццё міжвузаўскага супрацоўніцтва, павышэнне акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, навуковых і педагагічных работнікаў. Акрамя таго, закраналася тэма арганізацыі ўзаемадзеяння ўстаноў сістэмы прафесійнай адукацыі.
Поўнаметражны ігравы фільм у жанры драмы здымае рэжысёр-пастаноўшчык Дзяніс Скварцоў. Аўтары сцэнарыя - Яўген Амельчанка, Канстанцін Гагарын, Дзяніс Нупрэйчык. Прэм'ера карціны адбудзецца ў 2018 годзе.
Міхаіл Міхадзюк звярнуў увагу, што сёння многія дзяржавы ўскладаюць надзеі на ядзерную энергетыку як эканамічна эфектыўную і экалагічна чыстую крыніцу, прызначаную садзейнічаць іх устойліваму развіццю. Беларусь таксама зрабіла выбар на карысць ядзернай энергетыкі.
Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь пяты раз праводзіць фестываль, які праходзіць з сярэдзіны верасня да канца лістапада. У бягучым годзе ён прымеркаваны да 25-гадовага юбілею дыпламатычных адносін паміж Японіяй і Беларуссю.
Міхаіл Міхадзюк павіншаваў кіраўніка МАГАТЭ з перавыбраннем на высокую пасаду, коратка праінфармаваў аб ходзе будаўніцтва Беларускай АЭС і запрасіў наведаць Беларусь з візітам.
Фестываль збярэ 21 універсітэцкі тэатр з Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Сербіі, Чылі, Балгарыі, Філіпін, Туніса. Беларусь прадставяць сем тэатральных калектываў, а ўсяго ў конкурснай праграме прымуць удзел больш за 200 артыстаў.