Лукашэнка: адносіны Беларусі і Расіі - прыклад мірнага і стваральнага парадку дня
24.04.2024
64
"Абсалютна ўпэўнены, што прыкладам мірнага і стваральнага парадку дня
стануць правераныя гадамі нашы саюзніцкія адносіны з Расіяй, - сказаў
Аляксандр Лукашэнка. - Я нават сказаў бы, што саюзу Расійскай Федэрацыі і
Беларусі ўдалося прадугадаць сённяшнія тэктанічныя зрухі ва ўсіх
сферах. І цяпер менавіта наш час. Моцныя суверэнныя дзяржавы - моцны
саюз. Вось формула поспеху любой інтэграцыі".
Лукашэнка заявіў аб падзенні аўтарытэту Вашынгтона і Лондана на міжнароднай арэне
24.04.2024
64
"Дэстабілізацыйныя войны спараджаюць тысячныя натоўпы бежанцаў. Каму гэта выгадна? Тым, хто за акіянам рэжысуе і глядзіць гэты крывавы баявік даўжынёй у дзесяцігоддзі. Глядзіць і лічыць прыбытак. Заходні транснацыянальны бізнес, у асноўным англасаксы, значна ўзбагаціўся за апошнія гады. Гэта праўда", - адзначыў Прэзідэнт.
Лукашэнка: Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па даступнасці медпаслуг для насельніцтва
24.04.2024
85
"У сферы аховы здароўя Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па
даступнасці медыцынскіх паслуг для насельніцтва", - падкрэсліў Аляксандр
Лукашэнка. Калі яшчэ 10 гадоў таму перасадка органаў у краіне была
гістарычнай падзеяй, то цяпер гэта шырока распаўсюджанае бясплатнае для
беларусаў медыцынскае ўмяшанне. Больш за паўтысячы такіх аперацый
праводзіцца штогод не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах.
Лукашэнка: у Беларусі не было рэальных сацыяльных прычын для мяцяжу і рэвалюцыйных настрояў
24.04.2024
76
"Мы, сапраўды, сталі мацнейшыя. Мы тады, у 2020-м, паглядзелі на сябе,
сваё жыццё і на тое, што нас акружае. Ацанілі, што маглі страціць,
убачылі сапраўдны твар і ўнутраных, і знешніх праціўнікаў і ворагаў", -
канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.