"Я не думаю, што ў цябе там будуць нейкія праблемы. Будуць - скажы. У
нас вельмі добрыя адносіны з усімі кіраўнікамі ў Кыргызстане, з
уплывовымі людзьмі там. Трэба вызначыцца, па якіх напрамках мы будзем з
імі супрацоўнічаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Нашы краіны робяць усё для таго, каб захаваць суверэнітэт,
незалежнасць. І мы ўдзячны вам за падтрымку нашай краіны на міжнароднай
пляцоўцы і ў міжнародных арганізацыях. У сваю чаргу мы заўсёды
падтрымлівалі Кубу ў імкненні быць незалежнай, самастойнай дзяржавай", - падкрэсліла Наталля Качанава.
Актыўнае ўзаемадзеянне па сумесных праграмах супрацоўніцтва Беларусі і
Кітая павышае іх эфектыўнасць. Аб гэтым заявіла начальнік галоўнага
ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі Ірына Калянчак на
семінары па фінансавай практыцы для Рэспублікі Беларусь, які праходзіць у
Цэнтральным фінансава-эканамічным універсітэце (Пекін, КНР).
Адной з тэм візіту Прэзідэнта Беларусі ў Манголію сталі не толькі
пастаўкі тэхнікі, але і арганізацыя сумесных зборачных вытворчасцей.
Зразумела, гэта толькі яшчэ планы і перспектывы. Але бакі бачаць у гэтым
узаемную выгаду.