"Вы - будучыня нашых краін". У Полацку сустрэлі "Поезд Памяці"
24.06.2024
47
У добрым настроі прыбылі пасажыры "Поезда Памяці" ў Полацк. Самы
старажытны горад Беларусі стаў трэцім пунктам маршруту маштабнага
праекта, які аб'яднаў 200 школьнікаў з васьмі краін СНД. Сёння яны
наведаюць мемарыяльны комплекс памяці ахвяр фашызму "Урочышча Пяскі" і
ўбачаць тэатралізаваную пастаноўку "Адна вайна - адзін боль".