Артысты з 19 краін прымуць удзел у Калядным конкурсе вакалістаў у Мінску
16.11.2017
527
Конкурс вакалістаў праходзіць у тры туры, першыя два - з канцэртмайстрам, трэці (фінал) - у суправаджэнні аркестра. У фінале ўдзельнікі выканаюць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару, а дапамогуць ім у гэтым зоркі беларускага Вялікага.
Гала-канцэрт салістаў Вялікага тэатра - лаўрэатаў Дзяржпрэміі сабраў аншлаг
15.11.2017
520
"Людзі, якія служаць мастацтву, з'яўляюцца сапраўднымі героямі. Арганізуючы гэты канцэрт, мы хацелі паказаць нашым гледачам майстэрства лепшых з лепшых. Сёння ў тэатры працуюць восем чалавек, якія з'яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі, і мы ганарымся гэтым фактам", - сказаў Уладзімір Грыдзюшка.
Казачны спектакль "Па шчупаковым загадзе" рыхтуе Магілёўскі драмтэатр
14.11.2017
550
Вясёлы, захапляльны, яркі, смешны і арыгінальны спектакль па матывах рускіх народных казак стварае рэжысёр і мастак Міхаіл Лашыцкі. Майстар ужо вядомы магілёўскаму гледачу па цудоўных пастаноўках "Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару", "Рамантыкі" і інш.