Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

МЗС: бізнесу Нікарагуа цікава Беларусь, прапрацоўваем узаемныя пастаўкі

19.07.2024      49
Паводле слоў першага намесніка міністра замежных спраў, за час візіту беларускай дэлегацыі дасягнуты сур'ёзныя дамоўленасці, якія выступаюць рухаючай сілай у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, садзейнічаюць падпісанню кантрактаў.

Лукашэнка даручыў да маразоў канчаткова завяршыць работу з драўнінай на бураломах

19.07.2024      45
Прэзідэнт таксама заявіў аб неабходнасці ў цэлым мабілізоўваць насельніцтва і спецыялістаў для ліквідацыі наступстваў стыхіі.

БУТБ прапрацоўвае магчымасць павелічэння паставак чэлябінскай металапрадукцыі ў Беларусь

19.07.2024      49
Гэтыя тавары карыстаюцца стабільна высокім попытам у акрэдытаваных на БУТБ прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, што дазволіць чэлябінскім металавытворцам аператыўна знайсці дзелавых партнёраў у Беларусі і заключаць здзелкі на рэгулярнай аснове.

Лукашэнка выказаў крытыку за адсутнасць адэкватнай рэакцыі на наступствы стыхіі на першым этапе

19.07.2024      47
"Ніякай рэакцыі, акрамя звычайнай рэакцыі энергетыкаў. Адэкватнай рэакцыі на гэту падзею - хуткай, зладжанай, ваеннай - не было. Вельмі дрэнная работа па папярэджванні і ў першыя гадзіны і дні работы. Я гэта бачыў. Таму пачаў калашмаціць губернатараў і іншых", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка - чыноўнікам: мы здаём экзамен беларускаму народу

19.07.2024      44
"Па вялікім рахунку, я не магу прад'явіць прэтэнзіі, што хтосьці там ухіляецца ад работы, хтосьці дрэнна працуе і гэтак далей. Машына гэта працуе. Але збоі ёсць, ёсць недахопы пэўныя", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка паабяцаў на працягу некалькіх дзён канчаткова ліквідаваць усе вузкія месцы ў сувязі з наступствамі ўрагану

19.07.2024      47
"Людзей я хачу чарговы раз супакоіць і паабяцаць, што на працягу некалькіх дзён мы вузкія месцы ліквідуем пасля гэтага ўрагану. І яшчэ месяц будзем працаваць. Каб абнавіць недзе, узмацніць работу па энергазабеспячэнні. Мы бачым гэтыя праблемы, урокі атрымалі. На працягу месяца мы скончым усе работы", - заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Лукашэнка аб наступствах разгулу стыхіі: урокі - вось галоўная з гэтага выснова

19.07.2024      47
"Хутка і аператыўна трэба вырашаць пытанні. Урокі - вось галоўная з гэтага выснова. І я яшчэ раз патрабую ад упаўнаважаных і памочнікаў на месцах неадкладна выехаць на месцы і разабрацца з гэтымі пытаннямі", - даручыў Прэзідэнт.

Лукашэнка пра наступствы стыхіі: гэта вайна, толькі няма стральбы

19.07.2024      49
"Людзі да гэтага часу крыўдзяцца: тое не зроблена, гэта не зроблена. Вы ведаеце, што раніцай і вечарам я пастаянна быў на сувязі з членамі ўрада, міністрамі, якія гэтым займаліся", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь разлічвае на небывалы ўраджай, але ці ўдасца абмінуць падводныя камяні? Вось што патрабуе Лукашэнка

19.07.2024      49
Ураджайнасць сельскагаспадарчых культур у краіне чакаецца вышэйшая за мінулагоднюю, аднак, каб сабраць усё хутка і без страт, неабходна вырашыць шэраг праблемных пытанняў. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 19 ліпеня ў час селектарнай нарады.

Уборачная і пераадоленне наступстваў стыхіі. Лукашэнка сабраў селектарную нараду

19.07.2024      45
На парадку дня два асноўныя пытанні - ход бягучай уборачнай кампаніі і пераадоленне наступстваў стыхіі, якая апошнім часам закранула шэраг рэгіёнаў краіны.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар