На творчых пляцоўках фестывалю выступяць 15 тэатральных калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы і Латвіі. Дзетвару на форуме чакаюць казкі, конкурсы і гульнявыя праграмы, а магілёўскі тэатр хадулістаў запрашае на шоу "Вясёлыя волаты".
"Крупіцкія музыкі" адзначаць 35-годдзе канцэртам працягласцю больш як паўтары гадзіны без перапынку. У праграме, якую па традыцыі адкрыюць творы - візітныя карткі ансамбля, будуць нумары, што складаюць аснову рэпертуару, а таксама новыя.
Замежныя госці асабліва адзначылі імкненне Беларусі развіваць лічбавую эканоміку і тую ўвагу, якую ўдзяляе айчыннай ІТ-сферы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Трэба фарміраваць у моладзі моду на тэатры, музеі, як гэта ні парадаксальна гучыць, - сказаў Ігар Петрышэнка. - І рабіць гэта трэба на яе полі, у зразумелых моладзі фарматах і прывычнай прасторы, у тым ліку і ў сацыяльных сетках".
Дэпутат растлумачыла, што сёння Беларусь мае магчымасць звярнуцца, у прыватнасці, да Расіі ў выпадку выяўлення там каштоўнасцей, якія аказаліся на яе тэрыторыі ў гады Другой сусветнай вайны.
У Беларусі завяршаецца рэалізацыя маштабнага праекта "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі", які фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Калектыў на чале з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным прадстаўляе кітайскаму гледачу спектакль "Чайка" (па п'есе А.Чэхава), які ў 2016 годзе ўдастоены Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі "Лепшы спектакль тэатра драмы".
"Безумоўна, вялікая заслуга ва ўзрастаючым інтарэсе да гэтага віду спорту належыць выдатным спартсменам, такім як трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, якой па праву ганарацца і Беларусь, і Расія. Яна ў значнай ступені надала імпульс развіццю біятлона", - заявіў Юрый Ярашэвіч.
Галасаванне пачнецца ў пятніцу, 24 лістапада, а завершыцца перад пачаткам канцэрта - у нядзелю, 26 лістапада. Пасля выступлення ўсіх канкурсантаў аддаць свой голас можна будзе зноў, але толькі на працягу 15 хвілін.
У аснове аўтарскага тэксту п'есы - дакументальныя фатаграфіі, знятыя ў розныя адрэзкі часу, пачынаючы з Першай сусветнай вайны, і ў розных частках - ад Кітая да Венесуэлы. Здымкі становяцца зыходнымі пунктамі для дзесяці людскіх гісторый аб пераломных момантах жыцця.