Рус | Бел
Навіны і падзеі

Навіны і падзеі

Беларусь стала старшынёй Савета міністраў унутраных спраў краін СНД

10.08.2024      26
Асноўнай задачай Савета міністраў унутраных спраў краін СНД з'яўляецца забеспячэнне каардынацыі і ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю, ахове правапарадку і іншых сферах дзейнасці міністэрстваў унутраных спраў краін Садружнасці.

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта

10.08.2024      33
"У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб жахлівым крушэнні пасажырскага самалёта ў горадзе Віньеда ў штаце Сан-Паўлу і шматлікіх чалавечых ахвярах, - гаворыцца ў спачуванні. - У гэты трагічны час уся краіна суперажывае трагедыі, якая напаткала бразільскі народ". 

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Алега Стрыжэнава з 95-годдзем

10.08.2024      27
"У Беларусі высока ацэньваюць Вашу плённую дзейнасць на ніве мастацтва. Няхай яна і ў далейшым садзейнічае пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка: у рабоце з кадрамі трэба ўзяць усё лепшае з савецкага вопыту

09.08.2024      24
У сельгаспрадпрыемствах узнікаюць пытанні з запаўненнем вакансій кіраўнікоў гаспадарак, і тут Аляксандр Лукашэнка арыентуе ў тым ліку паглядзець на чыноўніцкія кабінеты, дзе часам "занадта шмат спецыялістаў". "А аднаго-двух кіраўнікоў у нас у раёне не хапае. Першае месца, дзе трэба іх знайсці. Гэта датычыцца ўсіх", - адзначыў ён.

Лукашэнка аб карупцыі: даравання не будзе

09.08.2024      29
"Мужыкі, я буду вас падтрымліваць, лячыць, карміць, што хочаце рабіць. Адзінае - не змагу вам дапамагчы, калі вы будзеце непрыстойнымі справамі займацца. Карупцыя - гэта выключана. Даравання не будзе. Гэта немагчыма", - папярэдзіў беларускі лідар.

Качанава: МАЗ - гэта брэнд, ён умацоўвае эканоміку нашай краіны

09.08.2024      31
МАЗ - гэта брэнд, ён умацоўвае эканоміку нашай краіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час урачыстага сходу і святочнага канцэрта, прысвечанага 80-годдзю МАЗа.

Лукашэнка заклікаў кіраўнікоў гаспадарак не эканоміць на зарплатах работнікаў

09.08.2024      26
"Мужыкі, не эканомце на зарплаце. Я не кажу, што "зряплату" плаціць. Але не эканомце на гэтым. Калі чалавеку трэба заплаціць - заплаціце. Працуйце, як у прыватнай кампаніі. Хоць я не думаю, што вас нешта стрымлівае. Будучы дырэктарам, у мяне гэтых праблем не было", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Гэта - добра, гэта - наша". Лукашэнка анансаваў новую сур'ёзную размову па льняной галіне

09.08.2024      29
Прэзідэнт канстатаваў, што ёсць яшчэ шмат недахопаў у гэтай галіне, пачынаючы з вырошчвання лёну і забеспячэння перапрацоўкі высакаякаснай сыравінай. Хоць напрацоўкі вучоных у гэтым плане ёсць, і ў Беларусі ёсць гаспадаркі, дзе навучыліся на высокім узроўні вырошчваць лён.

Лукашэнка: на тэрыторыі раёна старшыня райвыканкама - прэзідэнт

09.08.2024      28
На нарадзе абмеркавалі, якія рэальныя паўнамоцтвы ёсць у старшынь райвыканкамаў, наколькі яны могуць распараджацца фінансавымі сродкамі і фарміраваць раённы бюджэт. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў адпаведных пытаннях не варта адмаўляцца і ад савецкага вопыту, а наадварот, трэба яго вывучаць на прадмет магчымага выкарыстання ў сучасных умовах.

"Ты - зямны чалавек". Лукашэнка растлумачыў, чаму Барташ пераведзены пасля міністэрскай пасады ў раён

09.08.2024      28
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў раёне Сяргея Барташа ўжо характарызуюць як моцнага кіраўніка, пры якім "дурніца" не пройдзе. "Ён вам тут спакойнага жыцця не дасць, таму што ёсць вопыт і веды - ад кіраўніка да міністра", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар